Навіны
-
Савет Рэспублікі: «Артыкул 193.1 ахоўвае правы чалавека»
Каардынатар кампаніі “Права на веру” Аляксей Шэін і адзін з кіраўнікоў “Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі” (Асамблеі НДА) Сяргей Лісічонак працягваюць атрымліваць лісты зь дзяржаўных установаў на свае звароты з просьбай патлумачыць: хто адказны за ініцыяваньне адмены артыкулу 193.1. Крымінальнага кодэксу.
Уцямных адказаў так і няма. Чыноўнікі перанакіроўваюць грамадзкіх актывістаў адзін да аднаго. Да прыкладу, у ліьсце Савета Рэспублікі за подпісам намесьніка старшыні Пастаяннай камісіі па заканадаўству й дзяржаўнаму будаўніцтву Мароза Л.Ф. увогуле адзначаецца, што “артыкул 193.1 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь разам зь іншымі нормамі Закона зьяўляецца прававым сродкам барацьбы са злачынствамі, якія парушаюць канстытуцыйныя правы й свабоды грамадзянаў, а таксама парадак і бясьпеку ў грамадзтве”. Далей
-
Аляксандр Ластоўскі намінаваны на прэмію «Люблю Беларусь»
Аляксандр Ластоўскі — відаць першы «міліцэйскі» прэсавы сакратар, які не абмяжоўваецца стандартнымі прэс-рэлізамі ці брыфінгамі. Зьяўляецца намінантам прэміі «Люблю Беларусь» у катэгорыі «журналістыка». Ён вядзе аккаунты ГУУС Менгарвыканкаму ў сацыяльных сетках, якія, між іншым, сталі досыць папулярнымі. Апроч публікаваньня хронікаў міліцэйскіх будняў, Ластоўскі кантактуе з карыстальнікамі і па магчымасьці адказвае на пытаньні, нават і не самыя зручныя.
Падчас летніх акцыяў пратэсту ён дапамог некалькім затрыманым журналістам ды праваабаронцам пазьбегнуць арышту. А ўвосень нават зьявілася інфармацыя, што Ластоўскі працягвае займаецца журналістыкай і па-за працай: стварыў сайт «Народныя навіны», дзе, дарэчы, не настолькі лаяльна ставіцца да ўлады і публікуе крытычныя матэрыялы. Далей
-
Зь лютага кошт навучаньня ў ВНУ павялічыўся да 29%
Міністэрства адукацыі правяло маніторынг прагнозу коштаў на платнае навучаньне ў асобных ВНУ. За навучаньне ў БДУ цяпер трэба будзе плаціць да 12 млн.
Міністэрства адукацыі агучыла нарэшце, праўда на тыдзень пазьней, чым абяцала, свае рэкамэндацыі аб чарговым падвышэньні аплаты за навучаньне ў беларускіх ВНУ. Рост складзе да 29%. На дадзены момант большасьць ўнівэрсытэтатаў пакуль ня ведаюць на колькі ў іх падаражала ў гэтым месяцы адукацыя. Першыя лічбы пакуль назваў толькі БДУ. Далей
-
MFront.net/FM — Радыё МФ
На нашым сайце зьявілася старонка «Радыё МФ»! На ёй можна паслухаць сучасную беларускую музыку й нават спампаваць! Гэта ня радыё ў яго сапраўдным аналагавым ці нават інтэрнэтаўскім прадстаўленьні, а сызбор некаторых mp3-файлаў.
Падзел пакуль знаходзіцца ў распрацоўцы, працуе ў тэставым рэжыме й, верагодна, будзе папаўняцца. Яго мэта: пашырэньне вядомасьці беларускае музыкі, музычнай культуры ды азнаямленьне моладзі з сучаснымі плынямі ў музычным мастацтве Беларусі… [ Чытаць далей ] (перайсьці на старонку падзела) »
-
Пачаў працу «Грамадскі трыбунал» па катаваннях у Беларусі
1 лютага на сядзібе БНФ адбылась другая сустрэча каардынацыйнай групы “За Волю”. На гэтай сустрэчы было прапанавана распачаць грамадскае абмеркаванне тэмы катаванняў у сучаснай Беларусі, ініцыяваць “Грамадскі трыбунал”.
Удзельнікі сустрэчы паставілі сваей мэтай данесці да грамадства інфармацыю пра катаванні, якія ўжываюцца супраць людзей у турмах, калоніях, РАУСах нашай краіны, выкрыць вінаватых у катаваннях.
Першая частка грамадскага Трыбунала прысвечана катаванням, пра якія 11.12.2011 распавялі ўсяму беларускаму народу па Беларускаму нацыянальнаму тэлебачанню. Гэты апошні твор Белтэлерадыекампаніі інакш, як катаванне супраць сямей Саннікава і Дашкевіча нельга назваць.
Падчас прагляду роліка БТ удзельнікі Трыбунала звярнулі ўвагу на запіску,”маляву”, выкарыстанную “сцэнарыстамі”. Тэкст запіскі, якую даволі зразумела паказалі на экране, мы смаглі прачытаць. У запісцы -“маляве”наступныя словы:
Малады Фронт
Рэгіёны
Беларусь
Сьвет
-

Супрацоўнік Google: Праект S.O.P.A. капіюе самае дрэннае, што ўжо працуе ў Кітаі
-

Як займець беларускую майку за мяжой? — Паштовая скрыня
-

Гранты для блогераў, пісьменнікаў, фатографаў, журналістаў, дакументалістаў
-

БПЦ замовіла здымкі роліку супраць абортаў
-

Беларускія актывісты хочуць сустрэцца з міністрам юстыцыі Польшчы
-








