Маладэчна падтрымала бел-чырвона-белы марафон “Люблю Беларусь”

  Маладэчна падтрымала бел-чырвона-белы марафон “Люблю Беларусь”

5 лютага, у Маладэчна быў вывешаны бел-чырвона-белы сьцяг аккурат паміж будынкамі КДБ і Сьледчым камітэтам. Такім чынам, яшчэ адзін горад падключыўся да акцыі Маладога Фронту “Люблю Беларусь”.

Сьцяг быў вывешаны на вуліцы Прытыцкага ў Маладэчна. Для разьмяшчэньня абралі месца на афішы паміж будынкамі КДБ і Сьледчым камітэтам. Тут супрацоўнікі спэцслужбаў спрацавалі хутка: сьцяг не правясеў і 10 хвілін. Але маладзён, каторы вывесіў яго, усьміхаецца:

Маладэчна сьцяг

Маладэчна Бел-чырвона-белы сьцяг

– Я ішоў з разгорнутым сьцягам па цэнтральнай вуліцы горада больш за 100 мэтраў, – кажа ён. – Мінакоў было шмат, усё ж час абедзеннага перапынку, а Прытыцкага – пешаходная вуліца. Побач знаходзіцца плошча Леніна, КДБ і Сьледчы камітэт, таксама чыгуначны вакзал недалёка.

Затрыманых не было. Але розглас па горадзе пайшоў.

– Заклікаю ўсіх, хто любіць Беларусь, – кажа Яўген Васьковіч, – прыняць удзел у бел-чырвона-белым марафоне. Гэта нагадае грамадзянам, што Беларусь – незалежная дзяржава, а яе сымбаль – бел-чырвона-белы сьцяг Хрыста.

Марафон “Люблю Беларусь” працягваецца. У ім можа прыняць удзел кожны. Для гэтага трэба напісаць на электронную пошту gonzospirit.j@icloud.com. Чакаем!

Нагадаем, што 4 лютага Малады Фронт распачаў Бел-чырвона-бела марафон.  4 лютага ў Бабруйску быў вывешаны нацыянальны сьцяг насупраць цэнтральнай прахадной ААТ «Белшына», якая знаходзіцца на цэнтральнай вуліцы горада.

Марафон “Люблю Беларусь” скончыцца 14 лютага ў Менску віншаваньнямі ад моладзі вядомых грамадзкіх і культурных дзеячаў, што працуюць на ніве Беларушчыны.

Падзяліцца:

Каментары