“Ліст палітвязням” у Гомелі

“Ліст палітвязням” у Гомелі

Сябры кааліцыі Наша альтэрнатыва, у якую ўваходзіць Малады фронт,  10 снежня даслалі лісты палітвязням.

Удзельнікі падзеі ўжо не ў першы раз ладзяць гэтую падзею.

          Для нас вельмі важна не заставацца абыякавымі і не забываць сваіх сяброў. Канешне, нашае ліставанне палітвязням не абмяжоўваецца мерапрыемствамі такога кшталту. Але ж такія акцыі мы ладзім дзеля таго каб заклікаць людзей да салідарнасці. – лічыць маладафронтавец Андрусь Цянюта.

Мерапрыемства адбылося без перашкод. У акцыі прынялі ўдзел каля 15 чалавек.  Удзельнікі даслалі лісты Андрэю Саннікаву, Паўлу Севярынцу, Змітру Дашкевічу, Эдуарду Лобаву, Алесю Бяляцкаму і інш.  


Падзяліцца:

Каментары