“Тут сэрцу лёгка зачарсцвець паскоранымі тэмпамі…”

“Тут сэрцу лёгка зачарсцвець паскоранымі тэмпамі…”

Надзея Крапівіна распавяла “Белсату” пра спатканне з мужам Алесем Кіркевічам і зачытала ўрывак з ягонага ліста.

Жонка і маці намесніка старшыні “Маладога фронту” наведалі яго ў Наваполацкай калоніі. Надзея Крапівіна распавяла, што на спатканні яны размаўлялі праз слухаўку, бо паміж імі была шыба. У той момант у пакоі іншых спатканняў не было. Паводле яе, Алесь не распавядае падрабязна пра жыццё ў калоніі, бо не хоча засмучаць блізкіх.

З 7:00 да 16:30 ён вырабляе будаўнічыя паддоны. Скардзіцца, што няма часу адказаць на лісты, якіх прыходзіць вельмі шмат – да дзіву іншых зняволеных. “Цяжка захоўваць сваё сэрца тут адкрытым. Тут яму лёгка зачарсцвець паскоранымі тэмпамі…” – зачытвае “Белсату” Надзея Крапівіна радкі, напісаныя мужам з калоніі. Лісты да блізкіх цяпер даходзяць, але са спазненнямі.

“Самы вялікі шок быў напачатку. І было вельмі цяжка, калі ён быў у “амерыканцы”. Бо і ўмовы ўтрымання, і адсутнасць інфармацыі – гэта было тры з паловаю месяцы, – кажа маці палітвязня Ларыса Кіркевіч. – Пасля суда прыйшла акрэсленасць. Цяпер усё зразумела, хоць і несправядліва, хоць і ні за што, але тым не менш.Боль застаўся, канечне, але ён крыху прытупіўся. І засталася ўжо надзея на тое, што хутка, не хутка, але будзе вызваленне”.

У Наваполацкай калоніі адбывае пакаранне таксама актывіст руху “За Свабоду” Мікіта Ліхавід і экс-кандыдат на прэзідэнцтва Андрэй Саннікаў.

belsat.eu

Падзяліцца:

Каментары