10 кастрычніка судзяць Кастуся Шыталя

10 кастрычніка судзяць Кастуся Шыталя

У Мёрскім раёне затрыманы журналіст “Вестак” Кастусь Шыталь. Ён накіроўваўся ў Дзісну, але ў вёсцы Кацілава, што за 5 кіламетраў ад Мёраў, ДАІшнікі спынілі машыну, і прывезлі журналіста ў Мёрскі РАУС.

Кастусь прабудзе ў райаддзеле міліцыі ў Мёрах прынамсі да панядзелка, 10 кастрычніка, калі над ім можа адбыцца суд. Як кажуць супрацоўнікі ДАІ, журналіста затрымалі, каб праверыць, ці не ён скраў рэчы з машыны па дарозе Глыбокае — Шаркоўшчына.

Кастусь Шыталь планаваў рабіць рэпартаж з Народнага Схода, які мае адбыцца 8 кастрычніка ў Дзісне. Журналіст не выключае, што яго затрымалі, каб перашкодзіць выкананню працоўных абавязкаў.

Паводле http://westki.info

Падзяліцца:

Каментары