Генадзь Сагановіч: “Адзіны позірк на гісторыю робіць нас народам”

Генадзь Сагановіч: “Адзіны позірк на гісторыю робіць нас народам”

4 сьнежня адбылося новае  паседжаньне “Клюбу Вітаўта Вялікага”. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі, як гісторыя ўплывае на фармаваньне нацыі.

Госьць “Клюбу” гісторык Генадзь Сагановіч распавёў пра гістарычную навуку Беларусі і тое, як гісторыя фармуе нацыю. “Адзіны позірк на гісторыю – гэта тое, што робіць супольнасьць людзей адным народам”, – зазначыў Генадзь Сагановіч у сваёй прамове.

“Што рабіць, каб супрацьстаяць пракрамлёскім фармаваньням пятай калоны ў Беларусі?” – запыталіся ўдзельнікі “Клюбу” ў наступнага госьця – аднаго са стваральнікаў “Белага Легіёну” Міраслава Лазоўскага.

“Веданьне гісторыі і яднаньне ў патрыятычныя суполкі – дзейсны сродак супрацьстаяць расейскай навале”, – лічыць Міраслаў.

Нагадаем, “Клюб Вітаўта Вялікага” створаны “Маладым Фронтам” дзеля гісторыка-культурнай адукацыі моладзі і ўсіх жадаючых. У планах маладафронтаўцаў стварэньне гістарычных клюбаў па ўсёй Беларусі.

Падзяліцца:

Каментары