МФ: Нельга здымаць санкцыі, калі рэпрэсіі працягваюцца

МФ: Нельга здымаць санкцыі, калі рэпрэсіі працягваюцца

Беларускіх студэнтаў, удзельнікаў пратэсту супраць “платных пераздачаў” у БДУ, у тым ліку Глеба Вайкуля, выключаюць з унівэрсітэту.

Няма сумненьняў, гэта – палітычныя рэпрэсіі. Любое дэманстрацыйнае выяўленьне альбо адстойваньне сваёй думкі пры сёньняшнім рэжыме будзе карацца – такі пасыл “донараў стабільнасьці” з чынавенскіх кабінэтаў.

Пры гэтым шэраг эўрапейскіх структураў і нават “дэмакратычных” палітыкаў прасоўваюць ідэю пра зьняцьцё візавых абмежаваньняў супраць  афіцыйных чыноўнікаў, адказных за перасьлед дэмакратычных актывістаў, ужо ў лютым 2016 года.

Малады Фронт заяўляе: ня можа быць ніякага зьняцьця абмежаваньняў пры працягу рэпрэсіяў.

Малады Фронт заклікае да салідарнасьці са студэнтамі, якіх выключаюць з ВНУ за акцыі пратэсту.

Верым! Можам! Пераможам!

Падзяліцца:

Каментары