Адбыўся Х-ы З’езд Маладога Фронту

Адбыўся Х-ы З’езд Маладога Фронту

Сёння прайшоў Х-ы ўрачысты З’езд Маладога Фронту. Быў абраны новы Сойм і… старшыня арганізацыі.

Паседжанне традыцыйна аюбылося на Ўправе партыі БНФ. Былі падведзены вынікі двух гадоў дзейнасці. Таксама мы ўручылі граматы новым людзям года паводле нашай версіі.

У Сойм увайшлі 13 чалавек:

  1. Васільеў Раман
  2. Ганчароў Раман
  3. Гусева Наста
  4. Дашкевіч Зміцер
  5. Крэмянецкі Зміцер
  6. Лаўрухін Ягор
  7. Леўчанка Арцём
  8. Мускі Міхась
  9. Пальчэўскі Сяргей
  10. Пракаповіч Павал
  11. Самойлава Хрысціна
  12. Стасілевіч Яраслаў
  13. Яроменак Уладзімір

Склад Сойму быў прыняты цалкам, якім яго прапанавалі для галасавання. А вось з выбарамі вышэйшага кіруючага складу адбылася цікавостка. Удзельнікам З’езду прапанавалі прагаласаваць за сустаршыняў Маладога Фронту. Вылучыліся наступныя кандыдатуры: Глаголеў-Васьковіч Яўген, Гусева Наста і Пальчэўскі Сяргей. Аднак шляхам таемнага галасавання больш за неабходную для абрання колькасць галасоў набраў толькі Глаголеў-Васьковіч.

Цяпер новы кіраўнік Маладога Фронту павінен вылучыць кандыдатуры на пасаду намеснікаў старшыні МФ. І ўжо на чарговым Сойме, 7 красавіка, Сойм выкажа сваё меркаванне па прапанаваных кандыдатурах.

Прэсавая служба «Маладога Фронту». Фота: Аляксандр Швед

Падзяліцца:

Каментары