110 даляраў штрафа за “акопны пэрфоманс”

Зьміцер Дашкевіч атрымаў ліст ад Веткаўскага лясхоза, у якім актывісту “прапанавалі” аплаціць штраф у памеры 220 рублёў і 50 капеек (каля 110 даляраў). Роўна ў такую суму ацанілі веткаўскія лясьнічыя два акопы, вырытыя маладафронтаўцамі 6 верасьня – у 19-ую гадавіну заснаваньня Маладога Фронту.

“Гэтым штрафам беларускі рэжым дэманструе, хто насамрэч кіруе нашай краінай – прарасейская пятая калёна, – каментуе штраф Зьміцер Дашкевіч. – Бо нешта мы ні разу ня чулі, каб такія штрафы былі выпісаны хоць на адным вайсковым зборы з сотняў, якія праводзяць прарасейскія актывісты пад патранажам казацтва і маскоўскага праваслаўя. Тым ня менш, мы будзем працягваць сваю дзейнасьць і надалей праводзіць падрыхтоўку моладзі ў межах вайскова-патрыятычнага клюбу “Ваяр”, да якога заклікаем далучацца ўсіх патрыётаў Беларусі.

 

Падзяліцца:

Каментары