12 гадоў таму зьніклі Ганчар і Красоўскі

12 гадоў таму зьніклі Ганчар і Красоўскі

Увечары 16 верасьня 1999 года апазыцыйны палітык Віктар Ганчар і яго сябра бізнэсовец Анатоль Красоўскі былі ў лазьні, што па вуліцы Фабрычнай, 20 у Менску. Каля 22.30 яны выйшлі з лазьні, селі ў аўто Красоўскага… Пасьля гэтага ні іх, ні іх «Джып-чэрокі» ня бачылі.

Як паведамляла пракуратура, што пачала крымінальную справу па факце зьнікненьня В.Ганчара і А.Красоўскага, непадалёк былі знойдзеныя аскепкі пласмасавых фараў, сляды тармажэньня й ўдару аўто аб дрэва, а таксама сьляды крыві.
Беларуская і міжнародная грамадзкасьць лічыць, што В.Ганчар і А.Красоўскі былі выкрадзеныя па палітычных матывах, і падазрае ў датычнасці да іх выкраданьня вышэйшых службовых асобаў Беларусі.

16 чысло кожнага месяцу ўвайшло ў гісторыю беларускай апазыцыі як дзень ушанаваньня зьніклых палітыкаў або Дзень нашай салідарнасьці (са зьніклымі, палітвязьнямі, рэпрэсаванымі). Упершыню Дзень салідарнасьці быў адзначаны 16 кастрычніка 2005 году ў Беларусі і ў некаторых гарадах Эўропы.

У Беларусі было яшчэ некалькі таямнічых зьнікненьняў і сьмерцяў палітыкаў.

7 траўня 1999 года на шляху ад аўтастаянкі да сваёй кватэры зьнік былы міністар унутраных справаў генэрал Юры Захаранка.

7 ліпеня 2000 года па дарозе ў менскі аэрапорт знік тэлеапэратар Зьміцер Завадзкі.

6 красавіка 1999 года раптоўна памёр былы сьпікер Вярхоўнага Савета Генадзь Карпенка.

Падзяліцца:

Каментары