124-я гадавіна нараджэння Вінцэнта Гадлеўскага

124-я гадавіна нараджэння Вінцэнта Гадлеўскага

16 лістапада 1888 года, у вёсцы Шурычы Ваўкавыскага павету нарадзіўся ідэолаг і практык беларускага нацыяналізму, каардэнатар БНП, “беларускі бандэра”, ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі

Дзеяч БНР, адзін з заснавальнікаў і лідэраў БХД, рэдагаваў газету «Крыніца». Выкладаў у Нясвіжскай Беларускай Семінарыі З 1924 пробашч касцёла ў мястэчку Жодзішкі Свянцянскага павету. У1925 і 1927 арыштаваны польскімі ўладамі, у 1927 асуджаны на 2 гады турмы.

З 1929  жыў у Вільні, у 1930пераклаў на беларускую мову Новы Запавет(выдадзены ў Вільні ў 1939). Быў аўтарам падручніка «Гісторыя святая, або Біблейная Новага Закону» (1932). Выступіў з ініцыятывай стварэння Беларускага Нацыянальнага Фронту. Выдаваў газету «Беларускі Фронт».

Заснаваў напрыканцы 1939 г. Беларускую Незалежніцкую Партыю (БНП), падпольную структуру, якая мела на мэце змаганне і супраць бальшавікоў, і супраць немцаў. У тактычных мэтах цягам вайны сябры БНП выказвалі “лаяльнасць” да немцаў для здабыцця зброі і фармавання вайсковых і інтэлектуальных кадраў на будучыню праз адукацыю і мілітарызаваныя структуры, каб набраўшыся сілаў здабыць краіну самастойна.

У час нямецкай акупацыі быў прызначаны галоўным школьным інспектарам пры генеральным камісарыяце Беларусі (кастрычнік 1941), кіраваў працай па падрыхтоўцы праграм навучання для беларускіх пачатковых школаў, адначасова быў сябрам Цэнтралі Беларускай Народнай Самапомачы. Служыў у Чырвоным касцёле ў Менску.

Не мог утрымацца ад крытыкі нямецкай палітыкі ў Беларусі, мажліва меў месца яшчэ і данос… У выніку Гадлеўскі быў арыштаваны нямецкай паліцыяй у Менску ў ноч на 24 снежня 1942 г. (акурат пасля сканчэння Імшы ў Чырвоным Касцёле). Акупанты прапанавалі яму працу ў Рызе, але той адмовіўся. Неўзабаве закатаваны ў Трасцянцы пад Менскам.

Падрабязней інфармацыю аб змагарным шляху Вінцэнта Гадлеўскага,  можна знайсці ў кнізе С.Ярша “Рыцар Свабоды” у Бібліятэцы Маладафронтаўца тут жа, на сайце.

Героям Слава!

Падзяліцца:

Каментары