13 лістапада першая сустрэча “Клюба Вітаўта Вялікага”

13 лістапада першая сустрэча “Клюба Вітаўта Вялікага”

Малады Фронт запрашае на першае паседжаньне гісторыка-культурнага “Клюба Вітаўта Вялікага”, якое адбудзецца 13 лістапада а 18 гадзіне ў Арт-сядзібе (Мінск, пр-т Незалежнасці, д. 58, оф. 430).

Ідэя клюба: стварыць стала дзеючую пляцоўку моладзі, якой цікава гісторыя і сучаснасьць, каб разам адказваць на тыя выклікі, якія сёньня паўстаюць перад нашай краінай.

Сустрэчы “Клюба імя Вітаўта Вялікага” плянуецца праводзіць не радзей аднаго разу на месяц. Кожнае паседжаньне будзе абмяркоўвацца асобная тэма, бліжэйшыя зь якіх: “Войска ВКЛ”, “Усходняя палітыка вялікіх князёў”, “Паўстаньне Касьцюшкі”, “БЗВ”.

Падзяліцца:

Каментары