Нацыянальны сьцяг залунаў па-над адной зь сярэдніх школаў Менску
Актывістамі "Маладога Фронту" быў вывешаны нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг па-над сярэдняй навучальнай установай Менску на знак пратэсту супраць дзеяньняў супрацоўнікаў СШ№137.Дырэктар і ўсё кіраўніцтва гэтай сярэдняй школы на працягу ўсёй мінулай перадвыбарчай кампаніі неаднаразова ціснулі й пагражалі "шматлікімі праблемамі" актывістам моладзевага руху, якія навучаюцца ў ёй. Нянавісьць да ўсяго нацыянальнага, якой вызначылася кіраўніцтва школы стала прычынай гэтай акцыі.
Сьцяг быў вывешаны на другім паверсе, на балконе, які выходзіць з кабінэту дырэктара гэтай навучальнай установы. Бел-чырвоны-белы сымбаль беларускага народу правісеў больш за 10-ць гадзінаў і быў зьняты толькі позьняй раніцай.
[14 чэрвеня 2006]
Прэс-служба Маладога фронту |