14 кастрычніка — дзень памяці Стыва Джобса

14 кастрычніка — дзень памяці Стыва Джобса

Няма такога паняцця, як паспяховы чалавек, які ні разу не спатыкнуўся і не дапусціў памылкі. Ёсць толькі паспяховыя людзі, якія дапусцілі памылкі, але затым змянілі свае планы, засноўваючыся на гэтых самых памылках. Я як раз адзін з такіх хлопцаў.С. Джобс

 Прайшоў амаль тыдзень як памёр Стыў Джобс, сазаснавальнік кампаніі Apple  і заснавальнік Pixar, але яго імя не зыходзіць з першых старонак газет ды часопісаў, яго імя гучыць на радыёхвалях і вылятае з калонак тэлефізараў.

Канкурэнты прыпынілі свае прэзентацыі сваіх навінак, кінакампанія SONY набыла правы на экранізацыю біяграфіі Стыва, а паклоннікі скупляюць усе рэчы, што мелі нейкае дачыненне да яго.

14 кастрычніка старт продажу новага самартфону ад Apple iPhone 4S і прыхільнікі прапанавалі зрабіць гэты дзень Днём Стыва Джобса. Створаны імі спецыяльны сайт stevejobsday2011.com заклікае ўсіх у гэты дзень ушанаваць памяць Стыва Джобса праз два моманты:

РАЗМАЎЛЯЙЦЕ пра Джобса: пішыце пра яго ў сваіх блогах, ЖЖ, аккаўнтах сацсетак , дзяліцеся меркаваннямі аб распрацоўках. Дзяліцеся спасылкамі навін аб Джобсе, цытуйце яго на сваіх старонках.

АПРАНІЦЕСЯ як Джобс: Джобса вылучала прастата ў выбару адзення. Яго чорная вадалазка, клясычныя джынсы і белыя красоўкі сталі сваеасаблівай “ўніформай” для прэзентацый. Апраніцеся так на працу, вучобу, на шпацыр, у кавярню. Сфатаграфуйцеся і пастаўце як аватар у акаўнтах.

Мінчукам прадстаўлена магчымасць паглынуцца ў атмасферу Дня Стыва Джобса у Кафэ-бар “CoffeeOn” (вул. Суражская, 4). Прыхільнікам прапанаваныя 5 паказаў кіно “Pirates of Silicon Valley” — «Піраты Сіліконавай даліны».

13 вечарам а 21:00
14 у дзень; а 13:00 вечар а 22:15
16 вечарам а 21:00
17 вечарам а 21:00

А 14 кастрычніка вечар — узяць удзел у мерапрыемстве запрошаныя музыкі Ляпіс Трубецкой, Лявон Вольскі, Дай Дарогу, Пётр Клюеў, GF. Frederic, MEDUZA, The Toobes, Разбітае Сэрца Пацана, IQ48, Sub Rosa Dictum, Green Pepper, Lite Sound, The Stokes, Dali, Akute і Нестандартный Вариант.

Стыў Джобс памёр 5 кастрычніка 2011 года. Ён змяніў гэты свет і працягвае натхняць тысячы людзей: не спыняцца, рухацца наперад. “Часам жыццё б’е вас па галаве цаглінай. Не губляйце веры. Я перакананы, што адзіная рэч, якая дапамагла мнепрацягваць справу было тое, што я любіў сваю справу.Вам трэба знайсці тое, што вы любіце “.

14 кастрычніка намерваецца стаць ледзь не сусветным Днём Стыва Джобса і можа будзе адзначацца што год, але якая перпектыва гэтай ініцыятывы – пакажа час.

Калі вам сумна, а можа цяжка ці вы стаміліся ідумаеце, што нічога не зможаце ці не атрымаецца,тады раім вам паглядзець выступ Стыва Джобса;-) Іпаслухаць, што кажа вам сэрца.

Падзяліцца:

Каментары