Жодзіна. Абаронім Зьмітра Дашкевіча!

Жодзіна. Абаронім Зьмітра Дашкевіча!

Жодзінскія маладафронтаўцы пашыраюць экспансію і заклікаюць да спыненьня катаваньняў у дачыненьні Зьмітра Дашкевіча.

Па гарадам і пасёлкам навокал Жодзіна актывісты распаўсюдзілі ўлёткі з заклікам далучацца да Маладога Фронту і ўлёткі зь інфармацыяй аб палітычна зьняволеным старшыні МФ Зьміцеры Дашкевічы, каторага адміністрацыя калёніі трэці раз за месяц кідае ў карцар.
Жодзінскія маладафронтаўцы імкнуцца праінфармаваць як мага больш людзей аб злачынствах, якія дзеюцца “праваахоўнымі” службамі ў Беларусі. Праз інфармаваньне грамадзтва актывісты хочуць спыніць незаконныя, нечалавечныя дзеянні нелегітымнага рэжыму.

Актывісты заклікаюць маладых неабыякавых людзей змагацца разам за незалежную Беларусь.

Падзяліцца:

Каментары