150 гадоў назад успыхнула паўстанне супраць Расіі

150 гадоў назад успыхнула паўстанне супраць Расіі

Каліноўскі, герой Беларусі, і парадоксы гісторыі: «Барацьба не можа быць кулуарнай».

У Беларусі яго ўзначаліў яго народжаны каля Белавежскай пушчы Канстанцін Каліноўскі. Правадыр Паўстання 1863-га пайшоў на верную смерць, але стаў нацыянальнай легендай.

Нас аддзяляе ад яго 150 гадоў — не такая і вялікая часавая адлегласць. Каб лёс і гісторыя склаліся іначай, Каліноўскі, народжаны ў 1838-м, мог бы дажыць да незалежнасці Беларусі. Мо і доля Беларускай Народнай Рэспублікі была б інакшай, каб у 1918-м на чале яе стаў патрыярх вызвольнага руху, жывая легенда — 80-гадовы Начальнік паўстання.

Каліноўскі — унікальная асоба. Ён быў ваяром і інтэлектуалам, ваяром-інтэлектуалам. Ягоная «Мужыцкая праўда» была першай, ашаламляльнай на той час спробай рабіць перыядычнае выданне па-беларуску.

Рэакцыя царскіх уладаў на паўстанне стварыла перадумовы для развіцця беларускага нацыяналізму.

Легенда Каліноўскага жыве. Імем Каліноўскага назвала Кастрычніцкую плошчу моладзь у часе пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў 2006-га. Хлопцы робяць татуіроўкі з партрэтам «Кастанціна Вікенція».

 nn.by

Падзяліцца:

Каментары

  1. Раман (Jan 23, 2013:13:22)Адказаць

    Слава нацыянальным героям!