15+3 = 18, ці Дзень Волі ў няволі

15+3 = 18, ці Дзень Волі ў няволі

У Ленінскім судзе ў Менску сёння прайшлі суды маладафронтаўцаў за папяровы перфаманс “Падцярыцеся!”

Актывістаў судзілі за ўдзел у акцыі каля МЗС, калі невядомыя закідалі будынак міністэрства туалетнай паперай на знак пратэсту супраць высылцы зь Беларусі замежных дыпляматаў.

Хлуслівасць працэсу падкрэслівае прысуд Зьмітру Крамянецкаму, які не браў удзел у акцыі.

Аказваецца міліцыянты, аб’язджаючы пробку ў горадзе, пабачылі хлопцаў, што былі пад МЗС. Але пакуль прыпаркаваліся — тыя збеглі. А пасля гэты сведка выпадкова праходзіў ля кавярні „Расток”, дзе яны былі, здзівіўся сваёй радасці і пазваніў у спецназ і папрасіў іх забраць, — каментуе Наста Палажанка працэс суду праз свой Facebook.

Суды праходзілі ў нарвовай абстаноўцы. Міліцыянты паводзілі сябе даволі агрэсіўна. У залы суда нікога не пускалі. Маладафронтаўцаў судзілі паасобку. Давялося патрапіць у зал суду да Рамана Васільева. Раман, пасля гутаркі з адвакатам, запатрабаваў выклікаць хуткую дапамогу.

Зьміцер Крэмянецкі, Міхаіл Мускі, Уладзімер Яроменак і Раман Васільеў атрымалі па 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Хлопцы ўжо адбылі “завочныя” трое сутак. Такім чынам, атрымалася па 18 дзён на кожнага.

Судзілі маладафронтаўцаў судзьдзі Хома і Запасьнік, якія ўжо трапілі ў чорны спіс невыяздных.

Падзяліцца:

Каментары

  1. Frontavec (Mar 14, 2012:09:17)Адказаць

    Запасьнік суровая, нават не запытвае прызнае абінавачаны віну ці не 😀