19 чэрвеня — 90 год Васілю Быкаву!

19 чэрвеня — 90 год Васілю Быкаву!

Памятайма нацыянальнага героя – славутага пiсьменнiка, адважнага жаўнера, заўзятага змагара за нашу Бацькаўшчыну. Малады Фронт ўзгадвае словы пiсьменнiка, якiя i праз гады застаюцца вельмi актуяльнымi.

“Нацыяналізм вялікай нацыі непазбежна перараджаецца ў шывінізм і імперыялізм, а нацыяналізм малой нацыі, якім бы ён ні быў, накіраваны перш за ўсё на выжыванне сваёй нацыі сярод іншых”

“Чалавек, які аднойчы адмовіўся ад волі, назаўжды робіцца вязнем”

“Не дасі адразу адпор – неўзабаве ўзаб’юцца на карак і будуць ехаць, колькі каму захочацца”

“Нацыянальная сымболіка – атрыбут нацыі. Але яе ў нас скралі, нахабна абрабавалі нацыю, што страшней за эканамічны рабунак і аналягічна нацыянальнаму генацыду. Ужо адно тое, ня кажучы пра рабунак свабоды, робіць рабаўнікоў злачынцамі – злачынцамі перад нацыяй. Нават калі яны спрабуюць падмяніць, падкласьці замест сьвятыні фальшыўку і патрабаваць да яе павагі як да сьвятыні. Гэта ўжо падвоенае злачынства”

“Калі б Беларусь была менавіта незалежная, няхай бы яна была бедная, неразьвітая, адсталая ці слаба разьвітая – але калі б яна мела незалежнасьць, усё астатняе прыклалася б. А пакуль што яна не Беларусь, яна проста ператвараецца ў чарговую губэрню Расеі. Хіба не пра гэта сьведчыць уся палітыка сучаснага беларускага рэжыму?”

“Я веру, што Беларусь жыве і будзе жыць. Зробім-жа ўсё дзеля гэтага”

“Нявыказаная сёння праўда можа застацца нявыказанай ніколі”

“Чалавек, як i кожная жывая iстота ад Бога, нараджаецца свабодным”
“Невялікі спакойны кут, пісьмовы стол, белае папера – гэтага хапае мне. Ня менш важная і ўпэўненасьць у тым, што мяне сярод дня ня схопяць на вуліцы незнаёмыя людзі, якім за гэта заплацілі. Я стары і ня ведаю, ці дачакаюся зьвяржэньня дыктатара Лукашэнкі”

“У грамадзтве, дзе кожны трэці – камуніст, а кожны другі – сексот, цяжка разьлічваць на перамогу дэмакратычнымі сродкамі”

“Няхай на іхнім баку перамога, але на нашым баку — ісціна. Праўда, з якой выстаім!”

“Апошнімі гадамі ў Беларусі выпрацоўваюцца мадэлі таталітарызму, якія потым дзейнічаюць у Расеі”

“Яны самi сябе павiнны прыкончыць. Рана цi позна. Як павукi ў банцы. Калi ў банку да iх кiнуць, напрыклад, шаршня, яны ўсе наваляцца на яго i заб’юць у момант. А калi iх там не чапаць – самi сябе пажруць. Бо нiкога ня жраць яны ня могуць”

“Мы ведаем з гісторыі, што многія народы за сваю незалежнасць пралілі мора крыві. У нас жа гэта адбылося без асаблівых высілкаў і вялікіх дэбатаў… Відаць, незалежнасць патрабуе другой цаны, другой платы”

Падзяліцца:

Каментары