19 студзеня — круглы стол па вызваленні палітвязняў

19 студзеня — круглы стол па вызваленні палітвязняў

Грамадская ініцыятыва “Нельга забыць”, рух салідарнасці “Разам” і Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя запрашаюць ўсіх неабыякавых людзей узяць удзел у каардынацыйным круглым стале па пытанні вызвалення палітвязняў, які адбудзецца ў чацвер 19 студзеня на сядзібе БНФ (вул. Чарнышэўскага – 3) ў 12.00.

Асноўная мэта круглага стала: яднанне ўсіх дэмакратычных сіл у справе вызвалення палітзняволеных. Галоўнае пытанне круглага стала: “Што рабіць далей, каб дамагчыся вызвалення людзей!”

Падчас круглага стала плянуецца абмен інфармацыяй па кампаніях і акцыях па вызваленні палітвязняў, праблемах палітвязняў, падвядзенне дасягнутых вынікаў за мінулы год, а таксама абмяркаванне плану дзеянняў і магчымай супрацы ў справе вызвалення палітзняволеных.

Да ўдзелу ў круглым стале запрошаныя:

— прадстаўнікі палітычных партый і рухаў (БНФ, АГП, партыя “Справядлівы свет”, “Гавары праўду”, “Рух за свабоду” і інш.)

— праваабарончых арганізацый і грамадскіх ініцыятыў (“Вясна— 96”, “ Салідарнасць”, БХК, “Цэнтр прававой трансфармацыі” і інш.).

— былыя вязні і сваякі палітзняволеных.

План працы круглага стала:

1. Выступы прадстаўнікоў праваабарончых арганізацый і грамадскіх ініцыятыў.

2. Выступы прадстаўнікоў палітычных партый, дзе будуць закранутыя пытанні:

— Што зроблена за мінулы год?

— Што неабходна рабіць зараз?

— Што можна рабіць разам дзеля хутчэйшага вызвалення палітвязняў?

3. Выступы сваякоў палітзняволеных, актуальная інфармацыя пра стан і патрэбы кожнага палітвязня .

4. Дыскусія на тэму “Што рабіць далей дзеля вызвалення людзей з-за кратаў”, абмеркаванне магчымага супольнага плана дзеянняў.

У круглым стале можа ўдзельнічаць любы жадаючы!

Паводле інфармацыі ініцыятывы “Нельга забыць”,  руха Салідарнасці “Разам” і Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.

Падзяліцца:

Каментары

  1. Ганна (Jan 17, 2012:22:30)Адказаць

    Дадавайце вашыя прапановы. Будзем салідарнымі! Свабоду Героям!