19 верасьня графіці Пагоні зьявіліся ў Гомелі

19 верасьня графіці Пагоні зьявіліся ў Гомелі

19 верасьня Гомельскія маладафронтаўцы пакінулі ў горадзе шэраг графіці “Пагоні”.

У дваццатую гадавіну абвяшчэньня “Пагоні” дзяржаўнымі сымбалем Беларусі, старажытны герб нашага народу зьявіўся на вуліцах Гомелю. Актывісты вырашылі такім чынам нагадаць, што 19 верасьня 1991 году былі прыняты й зацьверджаны Беларускія нацыянальныя сымбалі. Маладафронтаўцы праз графіці імкнуцца папулярызаваць сярод насельніцтва нацыянальную сымболіку Беларусі.

19 верасьня 1991 году на нечарговай сэсіі Вярхоўнага Савету была прынятая новая назва краіны — Рэспубліка Беларусь, а таксама зацьверджаныя дзяржаўныя сымбалі — герб «Пагоня» і бел‑чырвона‑белы сьцяг.

Падзяліцца:

Каментары