19 верасьня: шэсьць гарадоў з роднымі сымбалямі (фота)

19 верасьня: шэсьць гарадоў з роднымі сымбалямі (фота)

Да дваццатай гадавіны Дня сьцягу маладафронтаўцы правялі акцыі папулярызацыя нацыянальных сымбаляў у шасьці гарадах Беларусі.

У акцыі папулярызацыі нацыянальных сымбаляў Беларусі 19 верасьня прынялі ўдзел Менск, Жодзіна, Гомель, Мазыр, Наваполацак, Жлобін. Сьцягі зьявіліся ў Жодзіна, Мазыры, Менску, Жлобіне. Гомель і Наваполацак правялі акцыі з акцэнтам на графіці стылізаванай Пагоні, без вывешваньня сьцягоў. А ў Жлобіне 19 верасьня зьявілася два сьцягі.

Нажаль, дваццатая гадавіна Дня сьцягу была азмрочана затрыманьнямі. З самога ранку сталічныя маладафронтаўцы Уладзімер Яроменак і Наста Палажанка асуджаны на суткі. Па інфармацыі прэс-службы МФ, Уладзімер зьбіраўся самастойна вешаць сьцягі на дахах у Менску. Некаторыя кажуць, яго заўважылі ўжо на будынку. Ёсьць меркаваньне, што за актывістамі сачылі зраніцы: калі б Уладзімера Яроменка злавілі падчас вывешваньня — Насту б не ўбачылі. У любым разе акалічнасьці затрыманьняў высьвятляцца пасьля вызваленьня маладафронтаўцаў.

Нягледзячы на парушаныя грандыёзныя пляны, маладафронтаўцы зладзілі ў Менску незапланаваную акцыю распаўсюду значыкаў з нацыянальнай сымболікай.

Дзень сьцягу — 19 верасьня 1991 году — Вярхоўным Саветам была прынятая новая назва краіны — Рэспубліка Беларусь і зацьверджаныя дзяржаўныя сымбалі — герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сьцяг.

Вы можаце падказаць маладафронтаўцам, зь якой філі мф варта астатнім браць прыклад у дзейнасьці. Якую філію МФ вы б адзначылі ў акцыях 19 верасьня? Можна галасаваць за два варыянты. У камэнтарах можаце таксама аргумэнтаваць свой выбар.

Які горад правёў найбольш удалую акцыю 19 верасьня?

Паказаць вынікі

Loading ... Loading ...

Некаторыя фотаздымкі:

[ Глядзець больш здымкаў з Гомелю ]

[ Глядзець больш здымкаў з Жлобіну ]

[ Глядзець больш здымкаў з Жодзіна ]

[ Глядзець больш здымкаў з Мазыра ]

[ Глядзець больш здымкаў з Менску ]

[ Глядзець больш здымкаў з Наваполацку ]

Падзяліцца:

Каментары

  1. Masha (Sep 20, 2011:13:26)Адказаць

    Самая удачная акция, на мой взгляд, в Жодино. Вот с кого точно надо брать пример 🙂
    Проголосовала и за Минск. В светлую память Яроменка и Насты :)) Пусть им там легко сидится 🙂 К тому же др. минские ребята молодцы, что не растерялись, и компенсировали по Минску раздачей значков.