З Гомельскіх маладафронтаўцаў бяруць тлумачэнні

З Гомельскіх маладафронтаўцаў бяруць тлумачэнні

8-га жніўня маладафронтаўца Сяржука Саладухіна выклікалі ў РАУС па месцы жыхарства для дачы тлумачэнняў  з нагоды таго, што ў Гомелі пачалі з’яўляцца палітычныя графіці.

Распавядае Сяржук :

     Мне патэлефанавалі недзе а першай гадзіне дня, і прапанавалі прыйсці для дачы тлумачэнняў у мясцовы РАУС. Я запытаў, чаму яны выклікаюць мяне менавіта па тэлефоне а не позвай ,мне адказалі што паводле новых заканадаўчых актаў яны маюць права выклікаць мяне па тэлефоне і без позвы. Калі я запытаў супрацоўніка з нагоды чаго мяне выклікаюць, ён адказаў што не хоча гаварыць пра гэта па тэлефоне. Параіўшыся з праваабаронцамі, я пайшоў у РАУС. 

   Тлумачэнні з мяне браў Майор Хількевіч Г.М. Пад час нашай размовы ён паводзіў сябе спакойна. Таксама мяне ён папярэдзіў мяне пра адказнасць за дачу ілжывых паказанняў. Супрацоўнік міліцыі цікавіўся ці маю я дачыненне да рэгіянальнай філіі Маладога фрону, ці ведаю я ўвогуле пра Малады фронт і пра тое хто намаляваў графіці. Так сама ён запытаў ці ёсць у мяне кампутар з выхадам ў сеціва. Я пацікавіўся, які я маю статус? Мне адказалі ці то сведкі, ці то відавочца, ці то верагоднага відавочца. Калі я адказаў на іх пытанні мне постфактум уручылі позву і дазволілі ісці – распавёў Сяржук Саладухін.

 Так сама пра спробы ўзяць тлумачэнні паведаміў  Андрусь Цянюта :

     Да мяне прыходзіў мой участковы інспектар са спробай узяць тлумачэнні, але я адмовіўся іх даваць. Потым я даведаўся пра тое што іншых Маладафронтаўцаў так сама выклікалі, выклікалі нават і майго саслужбоўца. Я вельмі хвалююся за сяброў гомельскага Маладога фронту, бо маю меркаванні што улада рыхтуе правакацыю пад Гомельскі Малады фронт – лічыць Андрусь Цянюта.


Падзяліцца:

Каментары