2 ліпеня з Мінска выходзіць пілігрымка ў Будслаў

2 ліпеня з Мінска выходзіць пілігрымка ў Будслаў

Па традыцыі да цудоўнага абраза Маці Божай Будслаўскай ідуць пілігрымы з розных куткоў Беларусі. 2 ліпеня з мінскай архікатэдры пасля літургіі на 8.00 вырушыць ужо ХХІІ пешая пілігрымка Мінск-Будслаў.
У Будслаў з Мінска выйдзе таксама пакутная пілігрымка (на хлебе і вадзе) — 3 ліпеня з касцёла свв. Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) пасля Імшы на 7.00. Удзел у ёй прымуць больш за 50 чалавек на чале з кс. Уладзіславам Завальнюком.

4 ліпеня з мінскай архікатэдры ў Будслаў накіруецца велапілігрымка. У 9.00 літургію на распачацце пілігрымкі ўзначаліць Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, які затым разам з пілігрымамі праедзе частку шляху.

З гэтага года святкаванне ўрачыстасцяў у Будславе замест традыцыйнага 2 ліпеня перанесена на першую пятніцу і суботу ліпеня. Наданне святу рухомага характару матывавана немагчымасцю шматлікіх вернікаў удзельнічаць у святах, калі яны выпадаюць на працоўныя дні. Літургічны ўспамін Маці Божай Будслаўскай па-ранейшаму адзначаецца 2 ліпеня.

Паводле http://catholic.by/

Падзяліцца:

Каментары