20 сакавіка — Зміцер Вайцюшкевіч на Управе БНФ

14.03.2013:17:44
0
917
Навіны
20 сакавіка — Зміцер Вайцюшкевіч на Управе БНФ

Канцэрт прымеркаваны да 95-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі.

20 сакавіка на Управе партыі БНФ выступіць Зміцер Вайцюшкевіч з канцэртам у гонар 95-годдзя абвяшчэння БНР.

«Я спадзяюся, што перада мной выступіць Лявон Баршчэўскі, раскажа пра тое, як адбывалася абвяшчэнне БНР, пра ўдзельнкаў тых падзей, — кажа Вайцюшкевіч. — Мне падаецца, гэта карысна: пра БНР чулі ўсе, але падрабязнасці далёка не ўсе ведаюць. А пасля будзе канцэрт — будуць песні на вершы Караткевіча, Някляева, будуць мае візітоўкі кшталту „Я нарадзіўся тут“. Да таго ж будзе прэм’ера якой-небудзь песні з праекта беларускамоўнага шансона, тэксты для якога напісаў Генадзь Бураўкін. Я падбяру песню так, каб яна не папсавала ўрачыстую атмасферу канцэрта».

nn.by

 

 

 

Падзяліцца:

Каментары