20 верасня у Гомелі быў затрыманы каардынатар гомельскай філіі Маладога фронту Андрусь Цянюта

20 верасня у Гомелі быў затрыманы каардынатар гомельскай філіі Маладога фронту Андрусь Цянюта

Затрыманне адбылося у вечары падчас таго як Андрусь Цянюта разам з грамадскім актывістам Васілём Такарэнкай разносілі па скрынях улёткі з паведамленнем аб Народным сходзе. А 16.08 Андрусь патэлефанаваў сябрам і паведаміў што іх з Васілём затрымалі і вязуць у чыгуначны РАУС г.Гомеля. Пазней стала вядома што ім інкрымінуюць артыкул 23.34 КоАП (парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства). Як распавялі сябры гомельскага Маладога фронту,у Андруся, невядома чаму, не забралі тэлефон і пазней ён патэлефанаваў яшчэ раз (гэта было прыблізна 17.59)і паведаміў што іх вязуць у суд. У суд іх так і не прывезлі і падчас таго як актывісты тэлефанавалі ў РАУС ды ІЧУ там казалі што ніякага Андруся Цянюты у іх няма. Калі ўсё ж такі супрацоўнікам пачалі пагражаць адказнасцю яны паведамілі што Андруся Цянюту ды Валіся Такарэнку накіравалі ў ІЧУ г.Гомеля. Актывісты знаходзяцца зараз у ІЧУ да суда, які пройдзе 21 верасня.

Падзяліцца:

Каментары