24 лістапада — акцыя ў гадавіну “рэферэндума” 1996 г.

24 лістапада — акцыя ў гадавіну “рэферэндума” 1996 г.

24 лiстапада у 18.00 каля ГУМа у Мiнску пачнецца акцыя, прысвечаная гадавiне “рэферэндума” 1996 г., пасля якога у Беларусi была усталявана дыктатура. Пра гэта паведаміў Мікалай Статкевіч праз facebook.

Акцыя будзе прысвечана памяцi былых мiнiстра унутраных спрау Юрыя Захаранкi i старшынi Цэнтральнай выбарчай камiсii Вiктара Ганчара, якiя з-за супрацiву дыктатуры былi пазбаўлены пасадаў, а потым выкрадзены i забiты па загаду дыктатара.

Мы пройдзем разам да месцау, дзе працавалi забiтыя – будынкау МУС i ЦВК, каб запалiць там знiчы памяцi пра iх.

Многiя пытаюцца, што прыносiць на акцыю. Прасiў бы прыносiць знiчы (лампадкi). Тыя, хто хоча прыйсцi з партрэтамi забiтых палiтыкаў, могуць гэта зрабiць.

Калi мы перастанем нагадваць грамадству пра палiтычныя забойствы, яны могуць паўтарыцца.

Калi забудзем, як у нас забралi свабоду, у нас яе будуць забiраць зноў i зноў.

Мікалай Статкевіч

Падзяліцца:

Каментары