24 студзеня — дабрачынны марафон «Дапамажы беларускаму салдату»

24 студзеня — дабрачынны марафон «Дапамажы беларускаму салдату»

«Месяцаў некалькі таму я агучыў ініцыятыву па зборы сродкаў для беларусаў, што ахвяруюць сваімі жыцьцямі ва Ўкраіне. Калі хто ня ведае, спецыфіка становішча нашых землякоў ва Ўкраіне такая, што яны не атрымоўваюць ад Ўкраінскай дзяржавы абсалютна ніякай падтрымкі», — піша Зьміцер Дашкевіч

Усё, што маюць ‪#‎беларусынавайне‬ – гэта тое, чым ім дапамагаюць валанцёры. Таму часта нашыя сябры думаюць нават пра тое, чым харчавацца ці за што здымаць кватэру пад час ратацыі.

Ведаючы цяжар гэткай сітуацыі я паабяцаў 25% месяцовага заробку і адклаў для беларусаў 250 уё. Цяпер я мяркую, што адпачыўшы пасьля Калядных сьвятаў мы можам усе разам падумаць, як дапамагчы тым, хто сустракаў Божае нараджэньне ў акопах пад расейскім абстрэлам.

Таму 24 студзеня будзе праведзена дабрачыннае мерапрыемства “Дапамажы беларускаму салдату”. Чакаецца, што на гэтым дабрачынным марафоне будзе выступ барда Андрэя Мельнікава, а таксама аўкцыён, на які мастак і паэт Міхал Анемпадыстаў ахвяраваў некалькі сваіх прац.

24 студзеня, у нядзелю схадзіце ранкам у царкву, памаліцеся да Хрыста ды разважце над коштам чалавечага жыцьця – і прыходзьце, каб дапамагчы ‪#‎беларусамнавайне‬, тым хлопцам, якія штодзённа ахвяруюць жыцьцямі дзеля “нашай і вашай свабоды”.

24 студзеня, нядзеля, сядзіба Партыі БНФ, 13-30 – 15-30

Падзяліцца:

Каментары