25 жніўня – сьвяточнае рушаньне пад нацыянальнымі сьцягамі

Стагодзьдзі барацьбы беларускага народа за незалежнасьць увянчаліся перамогаю 25 жніўня 1991 года, калі Вярхоўны савет БССР надаў Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце сілу Канстытуцыйнага закона – ад гэтага дня Беларусь юрыдычна зрабілася незалежнай дзяржавай. Ужо празь некалькі дзён пачаўся працэс прызнаньня Беларусі краінамі сьвету.

Апроч таго, на тым жа самым паседжаньні ВС (першым паседжаньні парляманта, на якое ўнесьлі Бел-чырвона-белы сьцяг) была спынена дзейнасьць Камуністычнай партыі БССР.

Пачатак надзвычайнай сэсіі ВС 24 жніўня 1991 г. Са сьцягам — Валянцін Голубеў, Зянон Пазьняк, Вольга Галубовіч.

Пачатак надзвычайнай сэсіі ВС 24 жніўня 1991 г. Са сьцягам — Валянцін Голубеў, Зянон Пазьняк, Вольга Галубовіч.

У гонар гэтых вялікіх падзей у гісторыі Беларусі Малады Фронт запрашае ўсіх патрыётаў прыняць удзел у сьвяточным рушаньні пад Бел-чырвона-белымі сьцягамі па праспэкце Незалежнасьці. Збор удзельнікаў 25 жніўня а 18 гадзіне ля помніка паэту і прароку Янку Купалу, які напачатку стагодзьдзя стаўся ідэёлягам беларускай нацыянальнай ідэі,  – і далей сьвяточнае рушаньне пад Бел-чырвона-белымі сьцягамі па праспэкце да плошчы Незалежнасьці, ня якой 25 год таму дзясяткі тысяч беларусаў дамагаліся ад Вярхоўнага савета Абвяшчэньня незалежнасьці.

Людзі на плошчы, 25 жніўня 1991 г.

Людзі на плошчы, 25 жніўня 1991 г.

У сьвяточны дзень 25 жніўня заклікаем фатаграфавацца пад Бел-чырвона-белымі сьцягамі, посьціць сьвяточныя навіны і віншаваньні пад хэштэгам #незалежнасьці25  Адсьвяткуем сьвята незалежнасьці разам: незалежнай Беларусі – 25! Сустракаемся 25 жніўня, а 18 гадзіне ля помніка Янку Купалу!

Падзяліцца:

Каментары