#25sakavika — Наш Дзень Волі!

#25sakavika — Наш Дзень Волі!

25 сакавіка адбудзецца «Дзень Волі» — свята не канкрэтнай палітычнай партыі ці грамадскага аб’яднання, гэта свята Маё і Тваё, а значыць — кожнага, хто бачыць Беларусь моцнай, незалежнай і паспяховай.

Традыцыйны фармат акцыі — шэсце ў Мінску ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор.

Але наспеў час змяніць гэтую форму — зрабіць «Дзень Волі» масавым ды яскравым святам, у якім хочацца ўдзельнічаць кожнаму.

Таму ў гэтым годзе ўсё будзе інакш.

den_voli2

«Мой Дзень Волі» — гэта супольнае свята, якое ўсім нам запомніцца надоўга. Якім чынам? Вось 10 крокаў, як мы гэта зробім разам:

1). Распаўсюджваем ​гэты тэкст разам з падрыхтаванымі банерамі, посцім ва ўсе сацыяльныя сеткі і на сайты, дзе толькі магчыма. Пазначаем хэштэг #25sakavika.

2).​ 25 сакавіка ў 17.00 прыходзім​ да станцыі метро Акадэмія навук. Не хвалюйцеся! Усё законна і бяспечна. Мінгарвыканкам звычайна дазваляе шэсце на Дзень Волі.

Мы не ідзем на бессэнсоўны мітынг пад наглядам міліцыі на плошчы Бангалор. Мы выходзім, каб паказаць моц і прыгажосць беларусаў у вялікай супольнасці аднадумцаў.

3).Пачынаем​ рыхтавацца да акцыі ўжо сёння. Створаныя падзеі ў Фэйсбуку і ЎКантакце, сачыце за абнаўленнямі і распаўсюджвайце інфармацыю. Дасылайце прапановы на 25sakavika@gmail.com, пішыце пад хэштэгам #25sakavika.

4). Бярэм ​нацыянальныя сцягі. Давайце абыйдземся без сцягоў палітычных партый, грамадскіх арганізацый і рухаў. Даставайце з шафаў, здымайце са сценаў свае бел­-чырвона-­белыя сцягі. Калі няма — можна пашыць ці купіць, гэта не складана. Можна намаляваць на паперы ці шчацэ тры палоскі: белую, чырвоную і белую. Гэта колеры, якія нас яднаюць.

Пад гэтым сцягам мы здабылі незалежнасць, пад ім прымаў прысягу нават Лукашэнка. Не бойцеся — бел-­чырвона-­белы сцяг у Беларусі нікім і ніколі не быў забаронены. А на Дзень Волі ані міліцыя, ані хтосьці іншы не пасмее яго ў вас адабраць.

5).Малюем​ або друкуем ўласныя плакаты з заклікамі, лозунгамі ды ідэямі, якія хочам выказаць грамадству і свету. Дзякуючы журналістам, фотаздымкі з вашымі плакатамі пабачаць сотні тысячаў. Будзьце крэатыўнымі! Добры плакат у руках прыгожага чалавека можа сказаць больш, чым палымяная прамова з трыбуны.

Публікуйце ​пад хэштэгам #25sakavika фоткі, як вы малюеце плакаты, пакажыце прыклад, каб іншыя падхапілі.

den_voli3

6).Купляйце ​ў ЦУМах, ГУМах і галантэрэйных аддзелах стужкі з беларускім арнаментам. Наразайце на кавалачкі па 30-­40 см, прыносьце з сабою на Дзень Волі. Будзьце ў трэндзе! Акцыі #беларускаястужка і «Пазнач сябе беларусам» паказалі, што стужка з арнаментам на вашым адзенні стала праявай грамадзянскай пазіцыі. Раздавайце стужкі мінакам, павязвайце на антэны машынаў, заплятайце ў валасы, з усмешкай дарыце міліцыянтам.

7). Надзяем ​вышыванкі, вышымайкі, народныя строі ці любое адзенне з арнаментам. Выцягвайце прыгожыя вышыныя кашулі і спадніцы з бабульчыных куфраў, набывайце ў майстроў ці крамах. Мы маем традыцыі ды любім сваё. Нацыянальнае адзенне вылучае і робіць нас адметнымі.

8).​ Спяваем​ беларускія песні. Узгадайце тэксты «Грай», «Не быць скотам», «Тры чарапахі», «Простыя словы»… Дасылайце свае прапановы на мэйл 25sakavika@gmail.com. Давайце вызначым дзясятак песень, якія выканаем разам падчас шэсця. Бубначы, бярыце свае тамтамы і барабаны, каб ствараць рытм і падвышаць агульныя дэцыбелы свята.

9). Віншуем, усміхаемся і размаўляем па­-беларуску.​Бо якое нацыянальнае свята без нацыянальнай мовы?

10). Запускаем флэшмоб у інтэрнэце. ​Мяняем свае аватаркі ў фэйсбуку, твітэры і вконтакте на белую іконку з чырвоным надпісам — вашым імем альбо хэштэгам #25sakavika. Усе аватаркі будуць выглядаць падобна, як бел­чырвона­белы сцяг, і будуць унікальнымі адначасова.

І апошняе, як заўжды, галоўнае (для чыноўнікаў, міліцыянтаў, КДБ і іншых): 25 сакавіка мы ідзем на Дзень Волі не мяняць уладу ды ладзіць беспарадкі. Мы ідзем, каб паказаць сваю любоў да краіны, мовы і культуры. Мы ідзем прадэманстраваць нашае імкненне да незалежнасці Беларусі.. Мы ідзем паказаць сабе і свету — што мы народ, які хоча жыць вольна і годна на сваёй зямлі.

Рыхтуемся і распаўсюджваем інфармацыю.

Пабачымся 25 сакавіка на Нашым Дні Волі!
Жыве Беларусь!

den_voli5

Падзяліцца:

Каментары

  1. Pan Śkirhajła Palanecki-Mackievič (Mar 16, 2015:00:33)Адказаць

    Na akupavanych ziemlach kacapskija ŭłady zaŭždy niščyli vybitnyja ŭzory mastactva akupavanych narodaŭ, pierad usim dojlidztva, bo niamožna vyvieźci budynki meram ryštunki j kniažki, i na Syberyju jich nia vyviazieš jak ludzioŭ,
    Zatym, abo pierabudoŭvali na ŭzor jichnych cerkvaŭ, abo rujnavali.

    → Kali-tki admietnaje mastactva ci fach apynalisia nievyniščalnymi ‘žyvučymi jaka kotki’ — jich abo staŭlali na słužbu sabie — plagijatujučy, rychtyk pravicovaj estetyki: kaliś stalinski Ampir u dojlidztvu a ŭ hudźbie kalkavaŭ Trejciaha Rajchu, ciapier efesbiskija padściłki, jaka cytadelistyja, kraduć napracavanaha tutejšymi pravymi j, znoŭ, u Trejcim Rajsie;

    → Abo, kali niepatraplali pryŭłaścić — namahalisia vyčvaryć hehak, kab heta abrydła samym noźbitam:

    • movu vyčvaryli na narkamaŭku,

    • vyšyvanki — na biezhustoŭnyja pseŭda* ź niagiegłymi arnamantami zamiž aŭtentyčnych desaŭ —
    ( * https://plus.google.com/u/0/105267298147422657753/photos?cfem=1 ),

    • ludovaje hudźby — na mažornyja drynduški – viesiałuchi,

    • batlejki j lalki — na pačvarnyja a la chachłama, a la matrunki, kab usio pravasłaŭnieńka było j upisałasia ŭ ‘opšče ruskuju karcinu mira’ … —

    — usio z adnej metaju — pakazać, iž ‘u vas svajho ničoha niama pryhožaha, a usio pryhožaje naša!’ …

    … abo całkom vykaranić, abo vyčvaryć, abo prysabiečyć …

    Hetak:
    adradzili batlejki — jaje užo ŭpravasłavili,
    a vyšyvanki ŭžo samy biełarusy breńdziać u vyčvaranych pseŭda kštałtach:
    jak vyšymajki, vyšymajtkí …
    jak pseŭda arnamanty…
    jak ‘mova na nova’ pijara narkamaŭki —

    to bok akupanty svajho damahlisia — hust pseŭda-nacyji źniščanym! — :

    achvicyjoznaja Pahonia ŭ kandovym gebiskim stylu = biaz kaliva romantyzmu, jaki maje byci aŭreolaju rycara!,

    i jak jaje ciapier vyčvarajuć na sakołkach: ź ‘vieršnikam’ na rovary! → https://vk.com/lutavit?w=wall4423624_4313 ← !…

    Siudy sama popyt na słuchvo jaka ‘recha’, ‘bosaje sonca’, Vajciuškieviča, jaki vyje meram pop ci mułła na minaretu! — ‘rebiáty abrelí sibie rebe! A rabiaty abrelí rábi!’

    → Ale najhoršaje degradacy demanstrujuć indyvidy, jakija traktujuć za ludzioŭ istotaŭ z zonder kamandy cytadelistych! — Oź dzie sadamija ‘ćviacieć i pachnieć’!

    I hetkaj sadamiji prahramujuć užo ŭ dziacioch, z małku pchajučy jich ahidna ilustravanymi kniažkami, dzie zamiž hodnych a pieknych tvaraŭ u stanaŭkich parsunažoŭ namalavanymi pysy zdegradavanaha, deevalucyjavanaha bydła! :

    → Čyniać henak Ivan Ivanoŭ i vydaviectva ТАА ‘Харвест’ — krajina viedaćmie svajich ‘chierojaŭ’!
    → Pchajuć nie tykiela bydlackimi pysami, ale j najhidośniejšaju kacapskaj kirylicaj!
    → A antylitarackaju apracoŭku ŭčmuraje Natalla Babina, plundrujučy movy ludovych bajek henak zkacaplenaju trasiankaju, již Krapiva ź jahonaj narkamaŭkaj ‘nervova palać u zakabajku’!!!

    → Ale z batlejki ŭčynili nie tykiela tropu dyskredytacy nacyjnaha:

    → Ale, pieraz vyčvarnyja lalki, źniepadobnienyja ad tutejšych antrapamorfnych! — načepiujuć multykulturnaść i talerastyju pieraź lalki azyjskaha padabienstva!

    Chociaž tradycyjnaja batlejka była vielmi nietalerantnaju!
    I nie tykiele siužetami 😉

    Hetak, z achvicyjoznaj batlejki ŭčyniŭšy nacyjazabojčaha čyńniku nia mniejšaha ad narkamaŭki, schizmy j kirylicy!

    ! → https://www.facebook.com/photo.php?fbid=900200326699632&l=23245c49c2 ← !