26-га верасня маладафронтаўца Максіма Чарняка выклікалі у РАУС.(абноўлена)

26-га верасня маладафронтаўца Максіма Чарняка выклікалі у РАУС.(абноўлена)

Раней мы паведамілі што, маладзёну патэлефанавалі з мясцовага РАУС і паведамілі што з КДБ даслалі нейкі ліст, і ён мусіць прыйсці на размову ў РАУС па месцы жыхарства.

— Мяне па тэлефоне выклікалі  ў РАУС па месцы жыхарства. Там супрацоўнік міліцыі патлумачыў, што на мяне прыйшоў ліст аб тым што я сябар Маладога фронту. Так сама мяне папярэдзілі аб адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах. І папрасілі падпісаць  паперу аб тым што мне паведамілі аб адказнасці. Потым мне ўручылі копію гэтай паперы і адпусцілі. Пазней я даведаўся што з гэтай нагоды выклікалі шмат маладзёнаў.У прынцыпу нічога сур’ёзнага не здарылася — распавядае Максім Чарняк

Падзяліцца:

Каментары