26 кастрычніка Малады Фронт праводзіць VII зьезд

26 кастрычніка Малады Фронт праводзіць VII зьезд

Паводле рашэньня Ўправы Маладога Фронту, у суботу 26 кастрычніка ў Менску адбудзецца VII Зьезд Маладога Фронту.

Зважаючы на неаднаразовыя безвыніковыя спробы зарэгістраваць арганізацыю, гэтым разам маладафронтаўцы не зьбіраюцца падаваць дакуманты на рэгістрацыю ў Мінюст.

На зьезьдзе мае быць абранае новае кіраўніцтва Маладога Фронту. Мэта зьезду распрацаваць новае бачаньне палітычнай дзейнасьці ў Беларусі, зацьвердзіць плян правядзеньня грамадзкіх кампаніяў МФ, зацікавіць у дзейнасьці моладзевага руху маладых і амбіцыйных беларусаў.

Рашэньне не падаваць дакуманты на дзяржаўную рэгістрацю пракамэнтаваў гомельскі маладафронтавец Андрусь Цянюта. «Гэтая перапіска з уладамі ні да чаго не прывядзе. Лепей займацца справамі фронту, не зважаючы на рэгістрацыю, — лічыць Андрусь. —  Рэгістравацца ў Беларусі будзем пасьля пераменаў, якія, я ўпэўнены, неўзабаве адбудуцца. Тады арганізацыю зарэгіструюць ва ўсталяваным законам парадку».

Падзяліцца:

Каментары