Літаратурны конкурс. Запрашаем маладых аўтараў!

Літаратурны конкурс. Запрашаем маладых аўтараў!

Распачынаецца літаратурны конкурс  маладых творцаў, прысьвечаны 20-годзьдзю абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі. Тэрмін правядзеньня: з 25 жніўня да 19 верасьня 2011 г.

Умовы: Прымаюцца вершы, апавяданьні й эсэ грамадзянскай і філязофскай скіраванасьці. Незалежнасьць дзяржавы й незалежнасьць асобы, Айчына і воля, мужнасьць і  ахвярнасьць, гістарычныя постаці і сучасныя лідэры, свабодалюбства і ўзвышанасьць  духу – гэта і многае іншае можа быць  зьместам вашых твораў.

Узрост удзельнікаў.
Удзельнічаць у конкурсе могуць маладыя аўтары, народжаныя пасьля 25 жніўня 1991 году. Аб’ём твораў – да 10 старонак.

Просьба да ўдзельнікаў паведаміць кароткія зьвесткі пра сябе (месца пражываньня, узрост, занятак, тэлефоны для кантакту).

Творы і зьвесткі дасылаюцца ў электронным выглядзе на адрас: litaraturny@gmail.com

Аўтары лепшых твораў будуць узнагароджаны прызамі і дыплёмамі.

Арганізатары: Малады Фронт, Аргкамітэт па стварэньні партыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя”, Партыя БНФ, Рух “За Свабоду”, Беларуская Сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Аргкамітэт руха салідарнасьці “Разам”.

Склад журы:
Уладзімір Арлоў
(старшыня)
Галіна Каржанеўская (сакратар)
Міхась Скобла
Каардынатар – Аляксей Шэін (БХД)

Адрас электроннай пошты: litaraturny@gmail.com
Тэлефон для даведак:  VEL 130-67-68

 

http://bchd.info

Падзяліцца:

Каментары