Ігара Случака будуць судзіць 29 жніўня

28.08.2011:14:02
0
871
Навіны, Рэгіёны
Ігара Случака будуць судзіць 29 жніўня

У Гомелі затрымалі грамадскага актывіста Ігара Случака. Вядома, што ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання на вуліцы Міжнароднай. У панядзелак, 29-га жніўня адбудзецца суд – паведаміў праваабаронца Леанід Судаленка.

— Ігар Случак – сябра нашага гарадскога аддзялення грамадскага аб’яднання “Прававой ініцыятывы”. Тэлефанавалі ў дзяжурную частку Савецкага РАУС. Сказалі, што ён затрыманы, змешчаны ў ІЧУ і ў панядзелак адбудзецца суд. У панядзелак мы будзем больш дакладна ведаць інфармацыю. Ён абвінавачваецца нібыта ў лаянцы. Таму, напэўна, будзе адміністратыўны арышт. Бо, як правіла, усіх, каго затрымліваюць па артыкулу 17.1 – гэта хуліганства, караюць адміністратыўнымі арыштамі.

Паведамляецца, што Ігар Случак планаваў сустрэцца з журналістамі і паведаміць ім пра вынікі персанальнай кампаніі “Справаводства па-беларуску”. На сустрэчу былі запрошаныя журналісты дзяржаўных і незалежных СМІ, а таксама міліцыянты.

Яна Запольская, Радыё Рацыя.

Падзяліцца:

Каментары