29 кастрычніка — ланцуг памяці ля сценаў КДБ

29 кастрычніка — ланцуг памяці ля сценаў КДБ

Заклікаем 29 кастрычніка а 18:30 утварыць ланцуг памяці вакул будынку КДБ у Менску.

29 кастрычнiка — чорная дата беларускай гiсторыi. У гэты дзень 1937 года НКВД растраляла болей за 100 дзеячоў нашай культуры, пераважна пiсьменнiкаў. Сталiнскiя каты ведалi, што рабiлi. Менавiта “людзi слова” ствараюць духоуны падмурак нацыi, без якога яна ператвараецца у статак. Мы вiнаватыя перад нашымi пакутнiкамi, бо каты, якiя знiшчылi iх i сотнi тысячау iншых беларусаў, дагэтуль не асуджаныя i лiчацца героямi. Таму сучасныя нашчадкi катау смела iдуць iх шляхам. Iзноў яны у сваiх турмах катуюць патрыётаў Беларусi. Калi грамадства забываецца пра свае трагедыi, яны могуць паўтарацца.

“Заклiкаю тых, хто гатовы, прыйсцi 29.10 у 18.30 да сценаў будынкаў КГБ i мiнiстэрства унутраных спрау на праспекце Скарыны (пр. Незалежнасці), каб са свечкамi ў руках стварыць ланцуг памяцi ахвяраў сталiнiзму i нагадаць нашчадкам iх катаў пра адказнасць за злачынствы,” — піша ў фэйсбуку Мікалай Статкевіч.


Сьпіс дзеячоў Беларусі, расстраляных 29—30 кастрычніка 1937 году
(Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі)

Падзяліцца:

Каментары