Жлобін: Пагоні ды сьцягі да гадавіны 19 верасьня

Жлобін: Пагоні ды сьцягі да гадавіны 19 верасьня

Да 19 верасьня ў Жлобіне маладафронтаўцы пакінулі графіці з пагоняй і вывесілі два нацыянальных сьцяга.

19 верасьня 1991 году на нечарговай сэсіі Вярхоўнага Савету была прынятая новая назва краіны — Рэспубліка Беларусь, а таксама зацьверджаныя дзяржаўныя сымбалі — герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сьцяг.

Аднак ужо праз 4 гады, на рэферэндуме 1995 г, ініцыянаваным Аляксандрам Лукашэнкам, гістарычныя сымбалі вольнай і свабоднай Беларусі былі пазбаўлены статусу дзяржаўных і трапілі пад негалосную забарону, пад якой знаходзяцца і зараз.

Актывісты лічаць, што пасьля зьвяржэньня рэжыму Лукашэнкі, менавіта Малады Фронт будзе замяняць чырвона-зялёныя анучы па-над афіцыйнымі установамі на нацыянальную беларускую сымболіку!

Падзяліцца:

Каментары