Інфармацыйныя ўлёткі ў Чыжоўцы (фота)

Інфармацыйныя ўлёткі ў Чыжоўцы (фота)

Акцыі салідарнасьці працягваюцца ў сталіцы. На днях інфармацыйныя ўлёткі былі распаўсюджаны сябрамі Маладога Фронту у раёне Чыжоўка ў Менску.

Улёткі з лёзунгам “Моладзь патрабуе свабоды” з выявамі Зьмітра Дашкевіча, Эдуарда Лобава, Мікалая Статкевіча, Паўла Севярынца, Яўгена Васьковіча ды іншых незаконна асуджаных палітычных зьняволеных, зьявіліся на галоўных вуліцах раёна, на прыпынках грамадскага траншпарту, каля крамаў, і каля пад’ездаў менчукоў.

На кожнай улётцы зьмяшчаецца кароткая інфармацыя пра палітзьняволеных і кантакты для сувязі з маладафронтаўцамі. “Акцыі салідарнасьці ў разнастайнай форме будуць працягвацца і надалей да поўнага вызваленьня і рэабілітацыі ўсіх палітычных вязьняў”, — заяўляюць сябры Маладога Фронта.

Падзяліцца:

Каментары