5 прычын, па якіх Украіна пераможа РФ

5 прычын, па якіх Украіна пераможа РФ

Вельмі цяжка глядзець на сітуацыю, якая склалася ў сувязі з актывізацыяй рашысцкай навалачы на ўсходзе Украіны. Многія блогеры пачынаюць паніку “Усё прапала”, “Мы прайгралі”, “Здрада”. Так, сапраўды, праблем ва ўкраінскай арміі хапае, а вось талковых камандзіраў і іншых кадраў недастаткова. Але прапануем вам погляд з боку, у якім святле бачыць усё гэта беларус, які хоць і з цяжкасцю, але ўсё ж можа падавіць эмоцыі і паглядзець на сітуацыю холадна і разважна.

1.Праўда і матывацыя на баку Ўкраіны.

Вельмі рэдкія войны можна назваць “праведнымі і справядлівымі”. Але цяперашняя расійска-ўкраінская вайна апынулася менавіта такою. На баку нашых паўднёвых суседзяў абсалютная перавага ў маральна-прававым плане. Расія – сапраўдны агрэсар, накшталт гітлераўскай Германіі, і жыве толькі прапагандай і смагай крыві. Рашка напала на Украіну ў самы цяжкі момант, які толькі можна ўявіць. І Украіна выстаяла. За 10 месяцаў яна прарабіла вялікі шлях па аднаўленні арміі, стварэнню эфектыўных добраахвотніцкіх батальёнаў, валанцёрскіх сетак. Вынікам стала тое, што праект “Наваросіі” здзьмуўся, а ДНР і ЛНР скукожыліся да невялікіх частак Данецкай і Луганскай абласцей.

86_main

Украінскі салдат супрацьстаіць “вежлівым” зялёным чалавечкам у першыя дні акупацыі Расеяй Крыма

2.РФ ваюе зімой.

Усе ведаюць, што рускія любяць абараняцца ў холад, а вось наступаць – не вельмі. Калі за спінамі украінцаў цёплы і надзейны тыл, дык за спінамі рашыстаў разбураныя кавалкі Данецкай і Луганскай абласцей. Натуральна, можна масава кінуць на мяса вечнанараджаючыхся Іванаў, але іх і так ужо нямала палегла ў 2014-ім годзе. У тым ліку і са славутага спецназа ГРУ.

9883d3a5a20f40e7979ffa089a9501a1

Нумар на крыжы – гэта ўсё, на што можа разьлічваць расейскі акупант, які паехаў “зашчышчайць сваіх рускаязычных брацьяў”

3.Міжнародная падтрымка на баку Ўкраіны.

Расія не мае ні воднага надзейнага і магутнага саюзніка, на чыю дапамогу можна разлічваць. Толькі КНДР. Ніякіх крэдытаў ёй не свеціць, эканоміка разбураецца, нібы картачны домік, адток капіталу ставіць рэкорды. І з кожным агрэсіўным крокам РФ будзе губляць усё больш і больш неаднаўляльных грашовых сродкаў. А Украіне будуць дапамагаць крэдытамі, узбраеннем і тэхнікай у любым выпадку.

05s11-dovgan_2-kopiiuvati

Катаваньні палонных – сапраўднае аблічча “Расейскага міру”. Ірына Доўгань: “Стоячы прывязанаю да слупа, думала: “Госпадзі, чаму я не магу зараз памерці?!”

4.Законы гісторыі.

Калі паглядзець на руска-японскую вайну 1904-1905 года і Першую Сусветную, то мы ясна ўбачым, што праз год вядзення вайны насельніцтва Расіі пачынала выходзіць з урапатрыятычнага чаду. Спачатку было КРЫМНАШ!, але прайшло 10 месяцаў, і мы бачым, што калі долар стаў па 65, а нафта па 48$, то многія расейцы пачынаюць тупа злавацца ад звужэння іх магчымасцяў нармальна паесці. Ды яшчэ і значная частка імпарту трапіла пад санкцыі.

maxresdefault

Тыповы прадстаўнік “шахцёраў і трактарыстаў” Данбаса

5.Украінцы на сваёй зямлі.

Вось войскі РФ могуць ўцячы назад у сваю Рашку, а куды дзецца патрыётам з Адэсы, Крапіўніцкага, Крывога Рога, Данецкай і Луганскай абласцей? Яны на сваёй зямлі. І будуць стаяць за яе да апошняга.

Джон Сільвер, 2015 год

Падзяліцца:

Каментары

  1. Валерий (Jan 30, 2017:23:40)Адказаць

    Бред сивой кобылы. Если бы Россия действительно воевала с Украиной, то максимум через 5 дней российская армия была бы в Киеве. Да только кому нужна эта Украина.