5 рэчаў, якія згубілі рэктары беларускіх ВНУ з-за візавых санкцый

5 рэчаў, якія згубілі рэктары беларускіх ВНУ з-за візавых санкцый

21 лютага 2011 году ўпершыню ў гісторыі Беларусі Эўразьвязам былі ўведзеныя санкцыі супраць 5 беларускіх рэктараў. Агулам сярод 231 асобы, што цяпер маюць статус неўязных у ЭЗ, толькі сем чалавек унесеныя ў «чорныя сьпісы» за адлічэньні беларускіх студэнтаў. Іх шэнгенскія візы ануляваныя, а рахункі ў эўрапейскіх банках заблякаваныя. Але гэта не галоўныя страты, што панесьлі кіраўнікі ВНУ і беларуская адукацыя агулам праз увядзеньне візавых санкцый.

Балоньскі працэс

У студзені 2012 Балоньская працоўная група рэкамэндавала адмовіць Беларусі ў яе заяўцы на далучэньне да Балоньскага працэсу. Беларусь імкнецца далучыцца да працэсу найперш дзеля падвышэньня прэстыжу ўласнай сыстэмы адукацыі ў вачах замежных студэнтаў. Таму рэкамэндацыя групы — літаральна нож у сэрца беларускай адукацыі:

«Паміж „чорным сьпісам“ рэктараў і адмовай у прыёме Беларусі ў Эўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі існуе наўпростая сувязь», — адзначае адзін зь лідэраў грамадзкага Балоньскага камітэту Ўладзімір Дунаеў, які зрабіў нямала для таго, каб Беларусь вельмі моцна зьменшыла свае шанцы на далучэньне да адзінай адукацыйнай прасторы ў бліжэйшы час.

Шанцы гэтыя раставалі на вачах у тым ліку і дзякуючы пастаянным напамінам эўрапейскім чыноўнікам аб існаваньні ў Беларусі практыкі выкіданьня студэнтаў з ВНУ за палітычную пазыцыю. Менавіта за датычнасьць да адлічэньня студэнтаў «пасьля 19 сьнежня [2010 году] або пры іншых нагодах» 5 беларускіх рэктараў і трапілі ў сьпіс неўязных.

«У сьнежні 2010 году каля 600 актывістаў, у асноўным маладыя людзі і студэнты, былі асуджаныя і 20 беларускіх студэнтаў былі выгнаныя са сваіх унівэрсытэтаў у выніку жорстка задушаных акцый пратэсту […]. Гэткая практыка вызывала і вызывае агіду ў Эўрапейскага студэнцкага зьвязу. Арганізацыя не забылася на гэтыя падзеі», — гаварылася ў афіцыйным звароце Эўрапейскага студэнцкага зьвязу з нагоды падачы беларускай заяўкі на далучэньне да Балоньскай прасторы.

Гэта даволі ўплывовая арганізацыя пастаянна зьвяртала ўвагу і на існаваньне сьпісу беларускіх кіраўнікоў ВНУ, што пасьпелі паплаціцца за адлічэньні студэнтаў шэнгенскімі візамі. Беларускае ж Міністэрства адукацыі называла санкцыі «неабгрунтаванымі», а міністар адукацыі Сяргей Маскевіч ня раз заяўляў, што рэктары ў «чорным сьпісе» прабудуць нядоўга. Пакуль яго прароцтва ня зьдзейсьнілася.

Вандроўкі па Эўропе

Між тым, рэктары з «чорнага сьпісу» не адразу пазбавіліся сваіх візаў, то бок магчымасьці езьдзіць у ЭЗ бесперашкодна.

У жніўні 2011 году празь 6 месяцаў пасьля ўнясеньня ў «чорны сьпіс» ЭЗ свайго прозьвішча, рэктар БДУ Сяргей Абламейка вырашыў накіравацца ў Італію. Як паведамлялася, на канфэрэнцыю. Верагодным запрашальнікам выступіў партнэр БДУ ўнівэрсытэт Трэнта, у які Абламейка лётаў за год да гэтага дзеля падпісаньня дамовы аб супрацоўніцтве.

Але як толькі інфармацыя аб візыце трапіла ў СМІ, амбасада Італіі абвясьціла аб ануляваньні шматразовай шэнгенскай візы, што была выдадзеная Абламейку яшчэ ў 2010. Рэктар БДУ застаўся дома.

У выніку таму ж рэктару БДУ цяпер зачынены доступ на эўрапейскія навуковыя канфэрэнцыі (да санкцый ЭЗ далучыліся амаль усе краіны Цэнтральнай і Паўднёвай Эўропы, нават тыя, што не ўваходзяць у Зьвяз). Сяргей Абламейка застанецца дома і ў час вялікай канфэрэнцыі Эўрапейскай акадэміі ў Нарвэгіі ў гэту восень. Сябрам Акадэміі, у якую ў тым ліку ўваходзяць звыш 40 нобэлеўскіх ляўрэатаў, Абламейка стаў ужо пасьля ўвядзеньня супраць яго санкцый ЭЗ.

Вольны ад вандровак па ЭЗ час неўязныя рэктары выкарыстоўваюць па-свойму. Той жа рэктар БДУ знайшоў сабе занятак — завёў відэа-блог і ўжо амаль у якасьці блогера (як Віктар Малішэўскі, напрыклад) паехаў у Японію. Японія, як вядома, да эўрапейскіх санкцый, на шчасьце для рэктара, не далучылася. З краіны сакуры спадар Абламейка запісаў некалькі відэазваротаў на фоне квітнеючых японскіх садоў, дзе распавёў пра асаблівасьці мясцовай сыстэмы адукацыі.

Студэнтаў

У мінулым годзе прэм’ер-міінстарМясьніковіч паставіў перад беларускімі рэктарамі амбітны плян: павялічыць колькасьць замежных студэнтаў у Беларусі з 9 да 30 тысячаў. Міністар адукацыі Сяргей Маскевіч дапрацаваў плян на нечаканы лад: ён вырашыў заняцца «прапрацоўкай эўрапейскага рэгіёну, а канкрэтней — Балканаў, а таксама Індыі». Маўляй, каб ня толькі студэнты з Усходу і Афрыкі, але і «эўрапейскія» ехалі ў Беларусь за ведамі і дыплёмамі.

Але атрымліваецца пакуль усё інакш. Колькасьць замежных студэнтаў сапраўды расьце, але па-ранейшамуза кошт такіх краін, як Туркмэнія і Кітай. Нечакана Беларусь увайшла ў адукацыйныя трэнды ў такой далёкай ад нас, але багатай нафтай і расавымі супярэчнасьцямі краіны як Нігерыя.

Што да эўрапейскіх краін, то тамтэйшыя студэнты наўрад ці моцна цікавяцца Беларусьсю як патэнцыйным месцамі для атрыманьня адукацыі. І імідж неўязных рэктараў дакладна гэтаму не спрыяе.

«Неўязныя» кіраўнікі беларускіх навучальных установаў

  • Натальля Меркуль — дырэктарка Талькаўскай сярэдняй школы;
  • Генадзь Падгайскі — дырэктар Мінскага дзяржаўнага палітэхнічнага каледжа;
  • Пётр Кухарчык — рэктар Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту;
  • Міхаіл Батура — рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту інфарматыкі і радыёэлектронікі;
  • Мечыслаў Часноўскі — рэктар Брэсцкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Пушкіна;
  • Тамара Алпеева — рэктар Міжнароднагагуманітарна-эканамічнага інстытуту;
  • Сяргей Абламейка — рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

Рэпутацыю і грошы

Усе папярэднія пункты ў выніку зводзяцца да стратаў у рэпутацыі, што ў сваю чаргу вядзе да бюджэтных паразаў: няма Балоньскага працэсу і замежных студэнтаў — няма і грошай з Эўропы і ад замежных навучэнцаў.

Несьлі рэктары ў мінулым годзе і іміджавыя выдаткі: мала хто захоча мець сур’ёзныя справы зь людзьмі, чые прозьвішчы ўнесеныя ў чорныя сьпісы Эўразьвязу. Асоба рэктара ў сьпісе людзей, супраць якіх уведзеныя санкцыі — гэта параза ўсяго ўнівэрсытэту. Гэта, у прыватнасьці, прызнае і ўнесены ў «чорны сьпіс» рэктар Берасьцейскага дзяржаўнага ўнівэрсытэта імя Пушкіна Мечыслаў Часноўскі:

«Калі абмяжоўваюць кіраўніка, у пэўнай ступені гэта адбіваецца на дзейнасьці ўстановы».

У апошняга нямала сумесных праектаў з ВНУ ўБялай-Падлясцыў Польшчы, якія ў тым ліку фінансуюцца і за кошт сродкаў Эўрапейскага зьвязу.

Дарэчы, за парушэньне візавых санкцый супраць беларускіх чыноўнікаў, да прыкладу, у Мальце прадугледжаны даволі жорсткі крымінальны перасьлед, які можа скончыцца турэмным тэрмінам у пяць гадоў альбо выплатай штрафу ў 116.5 тысячаў эўра.

Паводле:

http://generation.by/news5142.html

Падзяліцца:

Каментары

  1. Masha (Mar 13, 2012:11:02)Адказаць

    Европейские студенты не интересуются белорусскими ВУЗами из-за качества образования в основном. Большинство преподавателей ведущих факультетов того же БГУ в приличном европейском ВУЗе и пол месте не пустили бы, не то что студентам лекцию читать. + конечно, бесчисленное количество туркменов и китайцев, которые платят в разы больше белорусских студентов, но часто не могут выговорить/запомнить название дисциплины, которую сдают. Поэтому удивляет, когда преподаватели негодуют, почему же падает престиж тех же юрфака и фмо. Где есть неадекватная погоня за прибылью, там нет качества.

  2. qwerty (Mar 13, 2012:12:26)Адказаць

    Белорусские вузы сами не заинтересованы в европейских студентах. мой знакомый чех отчаянно пытался поступить в белорусский вуз, чтобы выучить русский язык. но о чем можно говорить, когда он месяц ждал ответ на свое электронное письмо и в итоге не получил запрашиваемую информацию. при чем речь идет не об одном вузе. для начала вузам следует научится пользоваться хотя бы электронной почтой, что широко используется в Европе, а потом уже привлекать ин студентов.