Салідарнасьць з Каваленкам!

Салідарнасьць з Каваленкам!

Менскія маладафронтаўцы ідуць шляхамі легендарнага Мірона — вывешваюць сьцягі ў знак салідарнасьці з Сяргеем Каваленкам. У чацьвёрты дзень суду над палітвязьнем у Менску ў гандлёвым цэнтры “Сталіца” зьявіўся  беларускі нацыянальны сьцяг.

23 лютага ў чацьвёрты дзень суду над Каваленкам  сьцяг зьявіўся ў шматлюдным гандлёвым цэнтры “Сталіца”, што месьціцца на пл. Незалежнасьці.

Як паведамілі пасьлядоўнікі Мірона, на сьцягу меўся надпіс — “Свабоду Каваленку!”

Сьцяг правясіў некалькі гадзінаў.

 

Падзяліцца:

Каментары