Гомасэксуалізм — чорная дзірка ў маралі грамадства

Гомасэксуалізм — чорная дзірка ў маралі грамадства

“Насамрэч, сапраўдная гамафобія ў заключаецца ў тым, каб не біць цябе, таму што ты гей” (з к/ф “Мачо і батан” )

Сэксменшасці 17 траўня адзначылі сусветны дзень супраць гамафобіі. У сучасным адукаванным грамадстве ледзь не вечная тэма “гамафобія і гамасексуалізм”.

Самае складанае пытанне — што такое гамасэксуалізм: паталогія, анамалія, ці, як гэта сцвярджаюць “вясёлкавыя”, стан душы?

Эмоцыі, якія выклікаў гомасексуалізм можна разглядзець з дапамогай графіка функцыі косінуса ў перыядзе: то гомасексуалізм пераследвалі ажно да смяротнага пакарання, то яго ўзвышалі, як частку высокага чалавечага існавання (перыяд Рэнесансу, эпоха Адраджэння).

Наша грамадства агулам складзена традыцыйна. Культура складвалася цягам тысячагоддзяў, у асноўным на біялагічных мэтах чалавека, а таксама правілах выжывання і існавання людзей, рэлігійных прынцыпах, дзе асноўным было нараджэнне дзіця, што патрабуе сумеснага пражывання мужчыны і жанчыны.

Мужаложства ў савецкім саюзе было артыкулам. За яго пераследавалі, гомасексуалістаў саджалі ў турмы. Пасля распаду саўка змяніліся законы і змянілася стаўленне да людзей нетрадыцыйнай арыентацыі.

У 90-я ў Менску існаваў сэксалагічны цэнтр, які два разы на месяц праводзіў круглыя сталы. Збіраліся ўсе спецыялісты ў сферы  сэксуальнага здароўя, а таксама юрысты, педагогі, гісторыкі. Запрашалі туды і геяў. З імі размаўлялі, аказвалі дапамогу. Забаронена было адно – прапаганда. Таму газета “ФОРУМ”, якая выдавалася для гомасексуалістаў, прадавалася ў кіёсках толькі запячатанай.

Ёсць людзі, якія вагаюцца, таму пад прапагандай маецца на ўвазе выкарыстанне сімволікі, правядзенне гей-парадаў, распаўсюд файлаў. Нехта вагаецца, бо такая адметнасць характару, а нехта вагаецца з-за ўзроставых асаблівасцяў. Прапагандысцкія паводзіны сэксменшасцяў не толькі дэмаралізуюць грамадства, але і  могуць паўплываць на слушны выбар тых падлеткаў, якія толькі пачынаюць знаёміцца з дарослым светам.

Гомасексуалісты гэта эгаісты, якія знаходзяцца ў палоне сваіх вычварных сэксуальных фантазій. Яны шукаюць выключна фізічнага задавальнення ў сваіх адносінах, а байкі аб пошуку сваёй другой паловы проста апраўданне. Калі разглядаць сям’ю як ячэйку грамадства, то асноўнай мэтай сям’і з’яўляецца працяг роду. А гомасексуалісты фізічна да гэтага няздольныя.

Гомасексуалізм сёння набывае іншую форму. Калі разглядзець супольнасць сэксменшасцяў як адзінку, то з іх толькі ¼ гэта так званыя “біялагічныя”, то бок тыя, хто запраграмаваны на гомасексуальныя зацікаўленасці. Гэта вельмі складанае фармаванне на генетычным узроўні.

Астатняя частка (а гэта 3/4)  — гэта людзі з гетэрасексуальным вопытам у мінулым. Гэта людзі творчага парыву, якія спрабуюць праз сваю “незвычайнасць” самарэалізавацца на фоне грамадства. Гэта людзі ў пошуку, якіх не задавальняюць стандартныя стасункі, дзе ім усё вядома, няма творчых парываў.

Павел Севярынец пракаментаваў сваё стаўленне да з’явы гамафобіі і гомасексуалізма:

Гамафобія – гэта страх перад  гомасексуалістамі. Што тычыцца мяне, то страху ў мяне няма, у мяне ёсць шкадаванне. Насамрэч мне падаецца, што гэта праблема шмат у чым раздзьмутая. І пад выглядам гамафобіі, і пад выглядам вось такіх дзён, і гей-парадаў спрабуюць прыцягнуць да сябе ўвагу нібы гомасексуалізм — гэта норма, гэта нармальна. На мой  погляд гэта не норма,а відавочнае адхіленне. Які характар носіць гэтае адхіленне: фізіялагічны, зададзены, медыцынскі, духоўны – пра гэта можна спрачацца. Але не трэба падмяняць паняцце змагання за правы чалавека са змаганнямі за тое, каб адхіленне было прызнана нормай.

Павел Севярынец падзяліўся таксама сваім меркаваннем наконт выкарыстання ЛГБТ-моладзі рэжымам:

Улада выкарыстоўвае іх з мэтай дыскрэдытацыі беларускай апазіцыі. Гэта было яскрава бачна на апошніх масавых акцыях апазіцыі: як сябе паводзілі гэтыя меншасці, як іх ахоўвалі і абаранялі міліцыянты. То бок, ведаюць яны гэта ці не, але зараз яны выконваюць такую правакацыйную ролю. Канешне, калі ў іх ёсць чалавек са здаровым розумам, ён павінен быў сказаць: хлопцы ці дзяўчаты, ці як вы называецеся, не лезьце прынамсі сюды. Бо вас выкарыстае гэты рэжым, з вашай дапамогай дыскрэдытуюць апазіцыю. Напэўна такога чалавека не знайшлося. Шкада, ізноў шкада.

Гомасексуалізм з’яўляецца там, дзе слабая сям’я, дзе няма арыенціру, у сем’ях, дзе выхоўваецца адно дзіця альбо дзеці з вялікай розніцай ва ўзросце.

Агулам нельга сказаць, што расце колькасць гомасексуалістаў. Расце колькасць вычварэнцаў, якія прагнуць скаштаваць, паглядзець, адчуць новыя эмоцыі – банальная цікавасць, падаецца. Гэты працэнт людзей называецца бісексуальнымі.

Адсотак амаральшчыны расце, мараль становіцца ўсё больш непатрэбнай. Талерантнае грамадства заплюшчвае вочы на чарговую чорную дзірачку ва ўласнай маралі. У чорных дзірак ёсць уласцівасць праглынаць тое, што перайшло бяспечную мяжу.

Вераніка Велігор

Падзяліцца:

Каментары

  1. йцукен (May 18, 2012:16:00)Адказаць

    “Гамасэксуалізм з’яўляецца там, дзе слабая сям’я, дзе няма арыентыру, у сем’ях, дзе выхоўваецца адно дзіця, альбо дзеці з вялікай розніцай ва ўзросце.”
    пруф на сац.даследванне калі ласка інашк гэта пусты п..ш і правакацыя як і увесь артукул у цэлым

  2. йцукен (May 18, 2012:16:00)Адказаць

    “Гамасэксуалізм з’яўляецца там, дзе слабая сям’я, дзе няма арыентыру, у сем’ях, дзе выхоўваецца адно дзіця, альбо дзеці з вялікай розніцай ва ўзросце.”
    пруф на сац.даследванне калі ласка інашк гэта пусты п..ш і правакацыя як і увесь артукул у цэлым

    • Агнешка Ненартовіч (May 18, 2012:16:50)Адказаць

      Артыкул быў напісаны з дапамогай кансультацыі гродзенскага ўрача-сэксолага. калі Вам патрэбна, Вы можаце спраўдзіць і праверыць дадзеную інфармацыю.

    • Frontavec (May 18, 2012:21:51)Адказаць

      Ну дык распавядзіце як было ў вашым выпадку і што вас прывяло да гэтага

  3. Куля (May 18, 2012:17:08)Адказаць

    😀 Відавочна, там такі доктар, як і нашы дэмакраты, як і аўтар артыкулу… Самыя разумныя сэксолагі ў дыктатурах, чамусьці. :)))) Як і самыя прасунутыя дэмакраты….

    Гэта, канешне, жарт. :)))))

  4. mf (May 18, 2012:18:14)Адказаць

    эх,малады фронт,памылка на памылцы…
    геяў гнабяць, лепш бы коскі ставіць павучыліся…

  5. zayac (May 20, 2012:11:27)Адказаць

    А яшчэ “рух беларускае моладзі” называецеся… Пісаць ці рэдагаваць артыкулы навучыцеся… “істарыкі”, блін…

  6. Sviatlana (May 21, 2012:18:39)Адказаць

    “Гомасексуалісты гэта эгаісты, якія знаходзяцца ў палоне сваіх вычварных сэксуальных фантазій. Яны шукаюць выключна фізічнага задавальнення ў сваіх адносінах, а байкі аб пошуку сваёй другой паловы проста апраўданне”.

    Я думаю, это не просто глупые доводы, но и грубое оскорбление. Девушка, Вы ведь не гомосексуал, чтобы знать, как себя чувствует гей/лесбиянка.

    “Калі разглядаць сям’ю як ячэйку грамадства, то асноўнай мэтай сям’і з’яўляецца працяг роду. А гомасексуалісты фізічна да гэтага няздольныя”.

    Слушайте, действительно, давайте тогда и бесплодных женщин да мужчин гнобить будем…Блин, они ведь “да працягу рода фізічна назядольныя”.

  7. Aleh (May 21, 2012:19:52)Адказаць

    Поўная бязглузьдзіцца і цемрашалства….чаго яшчэ чакаць ад абмежаваных маленкіх паўнацыстаў….Ганьба вам,спадарыня Велігор…брыдка ажно пасьля сайта гэнага….