Леніна і камуністаў закідалі яйкамі 7 лістапада

Леніна і камуністаў закідалі яйкамі 7 лістапада

Юнакі выказвалі сваё стаўленьне да камунізму ў дзень бальшавіцкага перавароту — 7 лістапада. Маладафронтаўцы закідалі яйкамі помнік леніну й удзельнікаў афіцыйнага камуністычнанага мітынгу ў Менску.

Былі затрыманы Павал СяргейРаман Васільеў, Міхаіл Мускі.

Маладафронтаўцы скандавалі «Спыніць камунізм» і «Камунізм — пад трыбунал».

Юнакі нагадалі такім чынам аб злачынствах камуністычнай ідэялёгіі. На плошчы Незалежнасьці каля Дома ўраду ў Менску адбылася кароткая сутычка з удзельнікамі мітынгу, які ладзіла кампартыя Беларусі. У выніку супрацоўнікі спэцслужбаў у цывільным затрымалі трох актывістаў МФ.

Затрыманым інкрымінуюць “хуліганства” — артыкул 17.1 КоАП.

Фотаздымкі: “Наша Ніва”


Падзяліцца:

Каментары

  1. Алесь з-пад Менска (Nov 07, 2011:18:48)Адказаць

    Вось за такую акцыю асобны рэшпэкт Маладому Фронту. Спадзяюся, гэта будзе пачатак да вяртаньня былой славы МФ. Слава гяроям, камунізм пад трыбунал з усімі сталіністамі.

  2. Ганна (Nov 07, 2011:21:27)Адказаць

    Малайцы, хлопцы! Які ленін-сталін? Якія кветкі? Вакол Курапаты, Трасцянец, Лошыцы, Цівалі і …… Вось куды гэтыя камунякі павінны прыходзіць, прыходзіць штодня і маліцца, маліцца, маліцца. Старыя ужо, трэба пра душу сваю падумаць, бо столькі награшылі, трэба каяцца і ім, і сучаснаму гэбью. І на Калякіна вельмі агідна глядзець. Ну разумны ж мужык, ну куды ж ты ідзеш?

  3. abaronca (Nov 07, 2011:23:07)Адказаць

    Рома, Павал і Міхаіл — героі! Узарвалі інтэрнэт ня толькі беларускае, але і заходнееўрапейскае прасторы! 🙂 Так трымаць!

  4. abaronca (Nov 07, 2011:23:08)Адказаць

    Рома, Павал і Міхаіл — героі! Узарвалі інтэрнэт ня толькі беларускае, але і заходнееўрапейскае прасторы! 🙂 Так трымаць!

  5. Наста (Nov 07, 2011:23:47)Адказаць

    на 2 здымку(затрыманне Міхася) Шаўлік Віктар Віктаравіч — начальнік службы агульнай бяспекі.
    у яго,здаецца сваеасаблівая любоў да Ленина,бо ён не пусціў мяне на суд да Беляцкага у майцы з Леніным))

    п.с. на ўсялякі выпадак вырашыла падзяліцца))

  6. Наста (Nov 07, 2011:23:48)Адказаць

    на 2 здымку(затрыманне Міхася) Шаўлік Віктар Віктаравіч — начальнік службы агульнай бяспекі.
    у яго,здаецца сваеасаблівая любоў да Ленина,бо ён не пусціў мяне на суд да Беляцкага у майцы з Леніным))

    п.с. на ўсялякі выпадак вырашыла падзяліцца))

  7. Микола (Nov 08, 2011:00:14)Адказаць

    Глупые вы,вас просто жалко.Оказываете пиндосам медвежью услугу.

  8. Рыгор (Nov 08, 2011:09:26)Адказаць

    Микола, навучыш розуму?