8 месяцаў таму адбылася Плошча-2011

8 месяцаў таму адбылася Плошча-2011

19 жніўня споўнілася 8 месяцаў з дня апошніх прэзыдэнцкіх выбараў, калі мірная дэманстрацыя апанэнтаў рэжыму была брутальна разагнаная афіцыйнымі ўладамі.



Тады больш за 700 чалавек былі арыштаваныя й пакараныя адміністрацыйнымі арыштамі, амаль 50 чалавек патрапілі пад крымінальны перасьлед, сярод якіх апынуліся й маладафронтаўцы Наста Палажанка, Зьміцер Дашкевіч, Эдуард Лобаў, Уладзь Яроменак, Алесь Кіркевіч, заснавальнік МФ Павал Севярынец. За краты патрапілі амаль усе кандыдаты ў прэзыдэнты.

Штодня неабыякавыя беларусы моляцца за ахвяраў тых падзеяў ля Чырвонага касьцёла ў Менску. Кожны дзень а 20 гадзіне ў цэнтры гораду збіраюцца сваякі, сябры й паплечнікі палітвязьняў. Малітва дзейнічае! Днямі 9 чалавек былі вызваленыя з-за кратаў, сярод якіх апынуўся й Зміцер Дрозд, які па сваім вызваленні прыняў удзел у супольнай малітве. Далучайцеся і Вы да штодзённай малітвы за палітвязьняў!

>

Падзяліцца:

Каментары