Манiфэст маладафронтаўца

Манiфэст маладафронтаўца

Нас даймаюць пытаньнямі, што мы будзем рабіць 19 сьнежня? Пастараюся адказаць на гэтыя пытаннi.

Молады Фронт ўсю сваю гiсторыю нясе страты: актывiстаў саджаюць на суткi, прымусова напраўляюць ў войска. Многiя сябры арганiзацыi былi асуджаны па сфабрыкаваных крымiнальных справах. Зараз за кратамi знаходзiцца Эдуард Лобаў, нядаўна быў асуджаны Уладзiмiр Яроменка. Толькi выйшаў з турмы лiдар арганiзацыi — Зьмiцер Дашкевiч, прыйшоў з войска Мiхась Мускi.

Мы гатовыя несцi страты, Мы гатовы змагацца за Радзiму. Мы выбралi свой шлях асазнана, i пройдзем яго да канца, чаго гэта б не каштавала. Але дзеля чаго мы ахвяруем? Дзеля таго каб выйсцi на плошчу з расцяжкай, ды сесцi на суткi не прынесшы асаблiвай карысцi? Мы не будзем ладзiць акцый ў гэты жалобны дзень, Мы не будзем прыносiць бескарысную ахвяру. У гэты дзень Мы будзем малiцца за ўсiх пакутуючых за Беларусь, ўсiх палiтвязняў, ўсiх ахвяр рэжыма. Мы будзем працаваць i рыхтавацца, мы будзем умацоўвацца.

Не думайце, Малады Фронт не здаецца, не адступае ні на крок. Барацьба працягваецца. Наша барацьба не абмяжоўваецца плошчай, мы кожны дзень змагаемся за сэрцы Беларусаў, за свабоду i хрысцiянскiя каштоўнасцi. Малады Фронт будзе ладзiць акцыi — але не ў той час i не ў тым месцы, дзе чакае ўлада. Мы не будзем гуляць з рэжымам па яго правiлах. Нельга гуляць ў шахматы, калi цябе б’юць дошкай па галаве. Мы будзем жыць па маральных законах, а не па “паняццях”. Мы будзем змагацца да перамогi, гэта сэнс нашага жыцця. Жыве Беларусь!

Зьмiцер Юшкевiч

Падзяліцца:

Каментары