Ператрус на кватэры ў актывісткі.

Ператрус на кватэры ў актывісткі.

Сёння раніцай, актывістка “Мададога Фронту” Галіцкая Кася вярталась дамой з прагулкі з сабакам, пад пад’ездам на яе напалі 5 прадстаўнікоў сілавых структур, 5 дзевачак сапраўдных мужыкоў.      Супрацоўнікі невядомых ведамстваў (прадстаўляцца і тлумачыць што адбываецца яны адмовілісь, у форме быў толькі адзін) спачатку не давалі дзяўчыне завесці сабаку дамой, відаць чакалі прыказаў, пазней паднялісь разам з актывісткай у яе кватэру і правялі там ператрус. Нічога не знайшоўшы пачалі задаваць пытанні пра дзейнасць маладафронтаўкі і пра яе планы на 26 красавіка.

“Гэта звычайная практыка праваахаоўных ворганаў — наведваць кватэры актывістаў перад буйнымі акцыямі. Ведаючы, што ў кватэру проста так іх ніхто ня пусьціць, яны чакалі мяне пад пад’ездам, дзе ў мяне мала шанцаў супраць пяці міліцыянтаў. Вядома, што 26 красавіка адбудзецца “Чарнобыльскі Шлях”, вось яны й затурбаваліся — арыштаваная грамадзкая актывістка Наста Шулейка, з учорашняга вечара няма ніякіх зьвестак аб маладафронтаўцы Паўле Сяргее. Звыклая справа — нягледзячы на тое, што акцыя дазволеная, яны прымаюць меры, каб людзей на яе прыйшло як мага меньш,” — каментуе актывістка.

Падзяліцца:

Каментары

  1. Дударев К.И. (Apr 23, 2012:17:04)Адказаць

    Это действует бандформирование Лукошенко А.Г на наши нологи и деньги России. Они еще и убивают.