“А Міша ня выйшаў із цюрмы…”

“А Міша ня выйшаў із цюрмы…”

Учора маладафронтаўцы Мікола Дземідзенка, Раман Васільеў і Міхась Мускі мусілі выйсьці з ізалятара на Акрэсьціна пасьля 15-цісуткавага арышту. Але, нажаль, Міхась так і не патрапіў на волю..Сябры шукалі паплечніка і толькі сёньня раніцай стала дакладна вядома, што Мускі зноў знаходзіцца ў ЦІПе. Дакладныя акалічнасьці затрыманьня Міхася не вядомыя. У дзяжурнай частцы ЦІП нам паведамілі, што юнак затрыманы да суда, паседжаньне адбудзецца ў панядзелак у судзе Маскоўскага раёна.

“Хутчэй за ўсё Міхасю інкрымінуюць “дробнае хуліганства”. Падобная сітуацыя была вясной у Павала Вінаградава, калі яго вывезлі з Акрэсьціна на машыне ў РАУС, дзе склалі яшчэ адзін пратакол па 17.1 КаАП. Мяркую, што яшчэ адно затрыманьне Мускага зьвязанае з тым, што ён адмаўляецца праходзіць тэрміновую службу ў войску і патрабуе альтэрнатыўную. Юнаку выдалі павестку ў ваенкамат на 14 траўня    і хутчэй за ўсё Міхася прывязуць туды пад канвоем.” — каментуе праваабаронца Наста Лойка.

Падзяліцца:

Каментары