“А вас уже выпустили из дурдома?!”

16.12.2011:00:20
1
1 271
Беларусь, Навіны
“А вас уже выпустили из дурдома?!”

Анатоль Тозік параіў “загрузіць беларускіх дзяцей”, адзначыўшы, што ў Кітаі школьнікі вучацца з 8.00 да 22.00, а Лідзія Ярмошына выказала незадаволенасць сучаснымі маладымі мамамі, і зноўку параіла ім “варыць баршчы”

“Беларускіх дзяцей трэба рэальна загрузіць,” — такое меркаванне выказаў намеснік прэм’ер-міністраБеларусі Анатоль Тозік на сумесным пасяджэнні Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці і Камісіі па справах непаўналетніх пры Савеце Міністраў, якое прайшло ў сераду пад старшынствамвіцэ-прэм’ера.

«Ці не занадта шмат мы гаворым аб перагрузцы дзяцей?

— задаў пытанне прысутным на пасяджэнні намеснік кіраўніка ўрада. — Баюся, што мы абсалютызуем гэтую тэму і праз нейкі час можам выпусціць у жыццё неканкурэнтаздольнае пакаленне…

Жыццё цяпер вельмі жорсткае, калі не сказаць больш. І каб адбыцца ў гэтым жыцці, чалавеку неабходны вельмі сур’ёзны патэнцыял».

Анатоль Тозік падзяліўся досведам арганізацыі навучання дзяцей у Кітаі, з якім ён азнаёміўся, знаходзячыся ў гэтай краіне ў ранзе пасла Беларусі.

«Заняткі пачынаюцца, а 8-йраніцы і доўжацца да 16-йгадзіны ў малодшых школьнікаў, да 22 гадзіны — у старшакласнікаў.

У выхадныя дні не ўбачыш, каб школьнікі бязмэтна валэндаліся па вуліцах — яны наведваюць дадатковыя заняткі. Такога паняцця, як дурэнне на ўроках (прытым, што ў пачатковых класах па 24–28 вучняў, у старэйшых — па 50–60) няма, гэта лічыцца чымсьці звышнатуральным: …У школе настаўнік вучыць, а дзеці вучацца. Мы кажам, што не трэба траўмаваць псіхіку дзяцей, выстаўляючы ім у пачатковай школе адзнакі. А ў Кітаі складаюць ледзь не штодзённа рэйтынг поспехаў школьнікаў, і кожнае дзіця імкнецца напрацаваць максімальны патэнцыял, з якім яно пойдзе ў жыццё».

«Нам усім неабходна падумаць над тым, як рэальна загрузіць дзяцей

— лічыць Анатоль Тозік. — Прычым гаворка ідзе не пра лічбы. (Тут поўны парадак: энная колькасць гурткоў і секцый працуе ва ўстановах адукацыі, культуры, спорту і г.д.) а пра тое,

каб пераламаць свядомасць грамадства, бацькоў і дзяцей у карысць таго, што будучыня залежыць ад самога чалавека, дабрабыт ствараецца ім самім

Кожны чалавек павінен адказваць за сябе і сваю сям’ю, працаваць на больш высокі жыццёвы ўзровень. А задача дзяржавы — не забяспечваць дабрабыт, а ствараць для гэтага ўсе неабходныя ўмовы. Дзіця трэба прывучаць да працы — фізічнай, інтэлектуальнай, маральнай».

 

«Я страшэнна расчараваная жаночай часткай маладога пакалення…».

Пра гэта старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына заявіла, адказваючы на пытанне: «Ваша фраза пра тое, што «дзяўчаты мусяць дома варыць боршч, а не па плошчах шастаць», якую вы сказалі 19 снежня, стала хітом інтэрнэта. Вам за яе наватінтэрнэт-прэмію прысудзілі. Не шкадуеце аб ёй? — запытаўся ў яе карэспандэнт.

«Больш за тое — я гатова паўтарыць яе некалькі разоў! — адказала Ярмошына. — Я страшэнна расчараваная жаночай часткай маладога пакалення — яны агідныя маці, яны паскудныя жонкі, яны не добрыя, не міласэрныя людзі.

Таму — як хутчэй, трэба іх заклікаць да баршча, дзяцей, кніжак і гэтак далей. Я лічу гэтую фразу, а боршч — гэта тое, што патрапіла на язык, сімвалам дамашняй утульнасці.

Не абавязкова боршч — можна торт пячы. А яшчэ лепш — кніжку свайму дзіцяці пачытаць. Даўно гэтыя дамачкі, які блукалі па гэтай плошчы, кніжкі сваім дзецям чыталі? Я — фанатычная маці.

Я лічу, што калі ты становішся маці, для цябе не існуе нічога, апроч твайго дзіцяці.

Яно можа існаваць, але дзесьці на другім месцы. І ты не маеш права рызыкаваць сабой. А гэта рызыка — прыйсці на плошчу і браць удзел у незаконнай акцыі.

Ты не маеш права ў 9 гадзін вечара ў нядзелю кінуць сваё дзіця і боўтацца недзе з мужыкамі.

Ты жанчына і маці. Нельга даводзіць эмансіпацыю да абсурду. А яна даведзеная. Калі чалавецтва загіне, то — па віне жанчын. Бо яны забываюцца на сваё прызначэнне жанчыны і маці».

«А можа яшчэ і па віне тых мужчын загіне чалавецтва, якія на плошчы білі жанчын гумовымі дубінкамі?» — перапытаўся карэспандэнт.

«А яны выконвалі свой службовы абавязак! — парыравала Ярмошына. — А ў іх службовыя абавязкі ўваходзіць у тым ліку і палку прымяніць супраць парушальнікаў незалежна ад полу.

Дамы гэтыя прыйшлі па «поклічы» сэрца, а значыцца ўзялі на сябе рызыку любых наступстваў. Нельга бясконца спадзявацца «на авось» — што пранясе, што ўлада добрая, што ўлада пабаіцца. Трэба заўсёды думаць аб наступствах, а жанчына павінна быць удвая асцярожнейшая».

 

Паводле матэрыялаў “Нашай Нівы”

 

Падзяліцца:

Каментары

  1. Frontavec (Dec 19, 2011:11:38)Адказаць

    “Калі чалавецтва загіне, то — па віне жанчын.”

    Лідааа! Я твой заўзятар, навекі.