Аб свабодзе мітынгаў у Рэспубліцы Беларусь !!!

Аб свабодзе мітынгаў у Рэспубліцы Беларусь !!!

Прадстауте, што супраць Вас або супраць вашых родных здзяйсняюцца супрацьпраўныя дзеянні, а Вы перад тым, як заявіць на парушальніка ў Суд, павінны спытаць яго згоды-санкцыю! Вы ўяўляеце, што Вам могуць адказаць! ) Абсурд …

Бессэнсоўна пытацца дазвол на магчымасць абурыцца нечымі супрацьпраўнымі дзеяннямі. У артыкуле 21 «Міжнароднага пакта аб грамадзянскасці і палітычных правах”, дзе гаварыцца: «Права на свабоду мірных сходаў адносіцца да асноўных правоў, яго рэалізацыя павінна ажыццяўляцца без вонкавага рэгулявання, …»
… Жадаючыя прыняць удзел у сходах, не павінны прасіць на гэта дазвол. Заканадаўства павінна недвухсэнсоўна вызначаць прэзумпцыю на карысць свабоды сходаў. Пры любой магчымасці трактаваць нормы закона ў карысць правядзення сходу, яму не павінна чыніцца перашкодаў. » (Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах, пакт Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, заснаваны на Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Прыняты 16 снежні 1966 арт. 21)
Што ж мы бачым у Беларусі?
Прыдуманы цэлы закон, які рэгулюе парадак мітынгаў, сходаў і да т.п., дзе зарэгламенціравана усё,  ад атрымання дазволу на права абурыцца, напрыклад, дзеянням уладаў, калі людзі лічаць, што іх правы парушаныя або не задавальняе бязмежжа, да адказнасці за «несанкцыянаваныя сходы» . Абсурд той жа: людзей абавязваюць выправіць дазвол на права выказаць сваю незадаволенасць дзеяннямі тых, хто гэты дазвол дае! Што нам адкажуць? … І адказваюць … Адсюль і «хапуны» нават на мірных мітынгах … Бо «не смей пярэчыць самаўпраўнасці — гэта Права моцнага.» Але ў нас ёсць права сказаць сваё слова не пытаючыся на гэта «санкцыі!» І мы можам гэта рабіць! Можам!!! Мы можам гэта зрабіць і 8 красавіка, … А вырашаць Вам, ці хочаце Вы пераменаў, альбо так і будзеце сядзець напалоханым у куце…

Маладафронтаўка Алена Звяровіч

Падзяліцца:

Каментары

  1. тaрaс (Sep 15, 2011:10:00)Адказаць

    я один рaз поддaлся нa вaшу прaвaкaцию большe нe хочу ,свaё нeдовольствиe нaдо вырaжaть другими мeтодaми и нe совeршaть тaкиe пaступки кaк 19 дeкaбря зa кaторыe можнa зaгримeть нa нaры нa долги срок, и у нaс ужe eсть пeчaльны опыт с осуждeниeм нaших товaрищь и нe увeрин что в этод рaз всё прaйдёт глaдко

  2. abaronca (Sep 16, 2011:00:59)Адказаць

    Пра якія правакацыі ідзе гаворка? Мяркую, Тарас, калі б Вы паддаліся на правакацыю, яна была ня нашая і знаходзіліся Вы б цяпер ні за кампурам, а недзе там, дзе інтэрнэт з’явіцца ня хутка.