Аб звароце грамадзянаў і юрыдычных асобаў


У законе аб звароце грамадзянаў прадугледжана, што чалавек павінны ў звароце пазначыць сваё прозьвішча, імя, мя па бацьку, адрэсу, дату й подпіс.
Звароты могуць быць індывідуальныя і калектыўныя. Таксама заканадаўствам прадугледжаны варыянт электроннага звароту.

Адказ на электронны зварот дзяржаўныя органы мусяць даслаць на электронную адрэсу грамазяніна, які да іх зьвярнуўся.

Як паказвае практыка, пры калектыўных зваротах, калі на адным блянку некалькі падпісантаў, адказы дасылаюць толькі верхняму чалавеку. Важна ўлічваць гэты момант пры афармленьні падпіснога блянку.

Падрабязьней з законам вы можаце азнаёміца, калі спампуеце наступны файл: Закон Рэспублікі Беларусь аб звароце грамадзянаў і юрыдычных асобаў (doc, 122 Кб)

На нашым сайце мы прапаноўваем вам скарыстацца магчымасьцю ў адзін клік падпісаць электронную пэтыцыю. Мы імкнемся дасьледаваць актуальныя праблемы беларускага грамадзтва ды фармваць звароты да дзяржаўных органаў. Публікуем пэтыцыі на сайце пад адпаведным тэгам: http://mfront.net/tag/petycyi

Падрабязьней пра механізм электронных пэтыцый на сайце MFront.net можаце пабачыць на адмысловай старонцы пра электронныя пэтыцыі.

Падзяліцца:
Каментары