Дапамажы абраць намінантаў прэміі “Люблю Беларусь”!

Дапамажы абраць намінантаў прэміі “Люблю Беларусь”!

14 лютага Малады Фронт у трэці раз уручыць узнагароды прэміі “Люблю Беларусь”. Асноўны крытэр да намінантаў, як вынікае з назвы, любоў да Беларусі. Пераможцы будуць вызначаны ў васьмі катэгорыях. У папярэдніі гады мы самастойна вылучалі намінантаў і пераможцаў, сёлета прапануем вам дапамагчы абраць прэтэндэнтаў на атрыманьня ўзнагародаў у наступных намінацыях:

— Беларусізацыя
— Культура
— Спорт
— Палітыка
— Змагар году
— Грамадзкая чыннасьць
— Pro-Belarus (прэмія будзе ўручацца замежнікам)
— Журналістыка

Кожны можа прапанаваць кандыдатуру чалавека, чыя дзейнасьць, ініцыятыва ў дадзеных галінах можа ёміста быць акрэсьлена як “Люблю Беларусь”. Вітаецца мінімальная аргументацыя, чаму менавіта гэты чалавек і чаму сёлета. Пераможцаў вызначыць журы, куды ўвойдуць лаурэаты мінулых прэміяў.

Прапануем вам азнаёміцца з мінулымі пераможцамі і цырымоніямі на старонцы прэміі 14by.info

Прапановы накіроўвайце на press.mfront@gmail.com з тэмаю “Прэмія Люблю Беларусь” або лепей пакідайце ў камэнтарох — абмяркуем разам!

Падзяліцца:

Каментары

  1. Яўген Скрабец (Dec 07, 2011:23:04)Адказаць

    У раздзеле спорт прапаную аддаць прэмію родным загінулага Руслана Салея, грамадзкая чыннасьць перавагу аддаю дар’і Каткоўскай, беларусізацыя — каманда “Будзьма Беларусамі”, журналістыка Сяргей Гудзілін, змагар году Зміцер Дашкевіч, палітыка Раман Пратасевіч, культура Сяргей Міхалок ці Вінсэнт.

    • Masha (Dec 11, 2011:00:40)Адказаць

      Журналістыка Гудзілін + 1

    • Masha (Dec 11, 2011:00:42)Адказаць

      Журналістыка Гудзілін + 1

  2. Марыя (Dec 08, 2011:08:10)Адказаць

    Культура — Міхалок (за прапаганду беларускай самасвядомасці ў музычнай творчасці)

    Палітыка — Палажанка (адна з самых яркіх і ці не самая маладая беларуская палітычная дзеячка)

    Змагар году — Дашкевіч (каментары не патрэбны)

  3. Pavał Batujeŭ (Dec 08, 2011:15:16)Адказаць

    Спорт — прапаную Мазаічнаму ўручыць. Ён лепш за ўсіх грае ў хакей, бегае ў трусах па праспэкце, рубае ў тэніс, самы хуткі лыжнік на сьнезе й асфальце. Карацей самы варты кандыдат на элегантную перамогу ў гэтай намінацыі.

    а ў намінацыі “змагар году” без усялякіх жартаў прапаную Мікіту Ліхавіда.

    • Павел К. (Dec 08, 2011:15:34)Адказаць

      Я за Севярынца

  4. Анастасия (Dec 08, 2011:18:11)Адказаць

    Культура — Л. Вольскі (за кнігу “Міларусь”)
    Змагар году — С. Міхалок (за шчыра выказаныя думкі)

  5. 900 (Dec 09, 2011:23:00)Адказаць

    Галіна Васільеўна Сіўчык — Грамадзкая чыннасьць. 19 снежня будзе
    70-годдзе, а за апошнія гады сп. Сіўчык шмат чаго зрабіла на карысць
    Беларусі. Нават нягледзячы на тое, што яна маці Вячаслава Сіўчыка ды
    Кастуся Лукашова.

  6. abaronca (Dec 14, 2011:22:30)Адказаць

    — Беларусізацыя — кампанія АДНАК
    — Культура — Міхалок С альбо Вінсэнт
    — Спорт — Салей Руслан
    — Палітыка — Статкевіч, за прамовы на БТ падчас прэзідэнцкай кампаніі.
    — Змагар году — Васьковіч Яўген.
    — Грамадзкая чыннасьць — Каткоўская Дар’я ці “Анёлам”
    — Pro-Belarus (прэмія будзе ўручацца замежнікам) — славацкі амбасадар, за прамовы на беларускай мове, за выдадзеныя размоўнікі славацка-беларускія.
    — Журналістыка — Вася Сямешка. : ))

  7. abaronca (Dec 14, 2011:22:32)Адказаць

    А Змагар Году было б крута, каб узнагароджваў Мікіта Ліхавід Яўгена Васьковіча, напрыклад. Бо павага і першаму, і другому. І ў нейкіх наменацыях зрабіць нешта падобнае. Магчыма каб тыя, каму ўручаліся ў мінулы раз, у гэты падаравалі новым.

  8. Frontavec (Dec 15, 2011:01:36)Адказаць

    Беларусізацыя — Шарамет Павал Рыгоравіч. Нарэшце сайт перавёўся на рэйкі беларускай мовы і Партызан стаў насамрэч Беларускім. Глядзі праз год Павал Рыгоравіч асмялее і здужае нават на Гаспадара з Масквы голас падаць.

    Культура — Янка Купала. За тое што не баіцца папасць пад забарону і піша такія дзерзкія словы для песен “Ляпісаў”

    Палітыка — Дыянаў Вячаслаў Рафаэлавіч. За самую моцную палітычную тэзу ў найноўнай гісторыі Беларусі: “Давайте ходить грязными и рваными, ведь тогда милиции будет неприятно вас трогать и режим падет”

    Спорт — Палкоўнік Яўсееў. За неверагодныя футбольныя здольнасці ў дачыненні да журналістаў.

    Змагар году — Алесь Міхалевіч. За тое, што вытрымаў неверагодныя пыткі гарбатай у кабінетах КДБ.

    Грамадская чыннасць — Яўген Ліпковіч. За ўратаванне беларусаў ад твораў Чаргінца.

    Pro-Belarus (прэмія будзе ўручацца замежнікам) — Вячаслаў Галінавіч Сіўчык. За падтрымку беларускага народа ў эміграцыі, у якой судзячы па ўсяму яму падабаецца болей чым на таталітарнай радзіме

    Журналістыка — Міця Тарпішчаў. Сапраўдны прарыў у айчыннай журналістыцы, неваргодна смачны тролінг і настойлівасць на “Славянскім Базары”.

  9. Hanna (Dec 16, 2011:18:38)Адказаць

    Прапановы намінантаў на Грамадскую чыннасць:

    1) Анёлы-ахоўнікі http://by-angels.org/ Хлопцы і дзяўчаты насілі перадачы вязням на Акрэсціна і пасля Плошчы, і падчас летніх рэвалюцый.

    2) Дар’я Каткоўская (выстава салідарнасці, а таксама арганіцзацыя перадач на Акрэсціна з Машэрава, 8)

    3) Андрэй Кім (pashtouka.org — больш за поўгады на гэтым сайце было падпісана і адпраўлена некалькі тысяч паштовак палітвязням; http://www.youtube.com/user/pashtouka — вядомыя акторы, пісьменнікі, музыканты, дзеячы Расеі выказалі сваю салідарнасць з беларускімі палітвязнямі і падпісалі ім паштоўкі 🙂

  10. Я за змагара!!! (Dec 18, 2011:23:31)Адказаць

    Прапаную “Змагар году” даць Цянюце, бо гледзячы па нівінах чэл рэальна працуе, і як выннік заўсёды залятае!

  11. Denis (Dec 25, 2011:13:59)Адказаць

    Да, я тоже за Тенюту! Реальный чел!

  12. Svaboda1994 (Jan 08, 2012:14:42)Адказаць

    Васьковіч Яўген — змагар году, Наста Палажанка — палітыка, Міхалок С. -культура, Руслан Салей — спорт, Журналістыка — Святлана Калінкіна; Беларусізацыя — спадарожнікавы тэлеканал Белсат ; Грамадзкая чыннасьць — Сяргей Каваленка