Разгром бальшавізму — як першая мэта і асноўная догма

Разгром бальшавізму — як першая мэта і асноўная догма

«Бальшавізм зьнікне аканчальна тады, калі будзе пераможаны ў сваім цэнтры − эвэнтуальная перамога на пэрэфэрыях заўсёды будзе часовай, бо атрутны газ будзе ізноў пранікаць усюды, дзе яшчэ яго няма, паводле закону распаўсюджваньня».

Антыбальшавіцкі Блёк Народаў (АБН, па-ангельску: Anti-Bolshevik Bloc of Nations, па-ўкраінску: Антибільшовицький Блок Народів) − міжнародная антыкамуністычная палітычная арганізацыя, дзейнасьць якой была накіраваная на каардынацыю антысавецкага змаганьня ва Ўсходняй Эўропе і Азіі. Штаб-кватэра месьцілася ў Мюнхэне.

Ідэйныя асновы для арганізацыі АБН паклаў яшчэ маніфэст Арганізацыі Ўкраінскіх Нацыяналістаў (АУН) ад сьнежня 1940 г. Аднак спробы структурна аформіць арганізацыю былі зроблены толькі ў 1943 годзе. 25 чэрвеня 1943 г. бандэраўцы правялі падрыхтоўчую нараду прадстаўнікоў паняволеных народаў, а 21-22 лістапада 1943 г. у Жытомірскіх лясох адбылася нелегальная канфэрэнцыя дэлегатаў нацыянальна-рэвалюцыйных арганізацыяў паняволеных Масквой народаў − 39 прадстаўнікоў 13 народаў.

Антыбальшавіцкі Блёк НародаўНа ёй быў утвораны Нацыянальны Камітэт Паняволеных Народаў для каардынацыі іхнай рэвалюцыйнай барацьбы супраць расейскага камунізму, прынятая палітычная плятформа й маніфэст (у канферэнцыі бралі ўдзел два прадстаўнікі Беларускай Незалежніцкай Партыі: капітан В.Ермаковіч і старэйшы лейтэнант Г.Маліноўскі. Капітан Ермаковіч пад псэўданімам «Дружны» падпісаў рэзалюцыю канферэнцыі).

Удзельнікі канфэрэнцыі прынялі заклік, у якім заявілі пра неабходнасьці «зьнішчыць імпэрыялістычныя групы і пабудаваць новы лад на Ўсходзе Эўропы і Азіі. Гэты лад выключыць магчымасьць прыгнёту аднаго народа іншым, выключыць любы імпэрыялізм і будзе гарантаваць поўную свабоду развіцьця кожнага народа. Гэты строй павінен быць пабудаваны на сыстэме незалежнай дзяржавы кожнай нацыі на сваёй этнаграфічнай тэрыторыі».

У 1944 г. у Кракаве адбылася новая канфэрэнцыя прадстаўнікоў паняволеных народаў, на якой былі выпрацаваныя канкрэтныя напрамкі супольнай працы й барацьбы.

16 КРАСАВІКА 1946 г. у Пазынгу каля Мюнхэна ў Заходняй Нямеччыне на нелегальнай канфэрэнцыі дэлегатаў нацыянальна-вызвольных арганізацыяў народаў Усходняй Эўропы й Азіі быў утвораны АНТЫБАЛЬШАВІЦКІ БЛЁК НАРОДАЎ.

У Статуце арганізацыі было вызначанае:

«АБН зьяўляецца добраахвотным аб’яднаньнем свабодалюбных народаў, паняволеных бальшавізмам, з мэтай агульнай барацьбы за нацыянальна-дзяржаўнае й сацыяльнае вызваленьне.

Геапалітычная сфэра дзеяньняў АБН − гэта падбальшавіцкія Эўропа і Азія і краіны, якім пагражае бальшавізм.

На сваім сьцягу, як асноўную мэту сваёй барацьбы, АБН піша лёзунг: “СВАБОДА НАРОДАМ! СВАБОДА ЧАЛАВЕКУ!”.»

Станіслаў СтанкевічПершым старшынём Антыбальшавіцкага Блёку Народаў быў абраны беларус Станіслаў Станкевіч – доктар філязофіі, удзельнік Другога Ўсебеларускага Кангрэсу, кіраўнік Беларускага Нацыянальнага Цэнтру, рэдактар часопісу «Рух» і газэты «Бацькаўшчына», літаратуразнаўца, публіцыст, крытык.

У 1948 г. начале арганізацыі стаў Яраслаў Стэцько, кіраўнік Арганізацыі Ўкраінскіх Нацыяналістаў.

АБН разгортвае актыўную прапагандысцкую працу на Захадзе: высылае звароты на міжнародныя канфэрэнцыі й кангрэсы, да ўрадаў і кіраўнікоў заходніх краін, у якіх перасьцерагаў іх перад маскоўска-бальшавіцкай небясьпекай, арганізуе мітынгі й прэс-канфэрэнцыі.

Антыбальшавіцкі Блёк Народаў аказваў падтрымку антыбальшавіцкаму падпольлю ў СССР, вёў шырокую прапаганду.

У праграмных дакумэнтах АБН адзначалася: «РАЗГРОМ БАЛЬШАВІЗМУ І КАНЧАЛЬНЫ ПАДЗЕЛ РАСЕІ-ІМПЭРЫІ − ГЭТА ПЕРШАЯ МЭТА АБН, АСНОЎНАЯ ДОГМА НАШАГА ЗМАГАНЬНЯ», «Мядзьведзя трэба задушыць у яго бярлозе. Бальшавізм зьнікне аканчальна тады, калі будзе пераможаны ў сваім цэнтры − эвэнтуальная перамога на пэрэфэрыях заўсёды будзе часовай, бо атрутны газ будзе ізноў пранікаць усюды, дзе яшчэ яго няма, паводле закону распаўсюджваньня».

У той жа час АБН стаяў на прынцыпе поўнай незалежнасьці кожнага народу ў яго этнаграфічных межах. АБН супрацоўнічаў з іншымі антыкамуністычнымі міжнароднымі арганізацыямі (у тым ліку з Сусьветнай Антыкамуністычнай Лігай, у склад якое ўвайшоў у 1967 г., і Эўрапейскай Радай Свабоды), актыўна рэагаваў на падзеі ў СССР. Фактычна арганізацыя даіснавала да распада савецкай імпэрыі, у якім ёсьць і яе заслуга.

Ад самага пачатку ў працы АБН бралі актыўны ўдзел беларускія арганізацыі: Беларуская Незалежніцкая Партыя, Беларускі Нацыянальны Цэнтар, Беларуская Цэнтральная Рада, Беларускі Вызвольны Фронт.

Прэзідыём Антыбальшавіцкага Блёку Народаў, АстроўскіУ склад Цэнтральнага Камітэту АБН уваходзілі вядомыя беларускія дзеячы:

– прафэсар Радаслаў Астроўскі – Прэзыдэнт Беларускай Цэнтральнай Рады;

– генэрал-маёр Зьміцер Касмовіч − сябар ЦК Беларускай Незалежніцкай Партыі, арганізатар і прэзыдэнт Галоўнага штабу Беларускага Вызвольнага Фронту (1954 г.). Рэдактар беларускага палітычнага часопісу «Барацьба»;

Уладзімер Тамашчык (у царкоўным жыцці Васіль) − грамадскі і рэлігійны дзеяч, публіцыст, архіепіскап Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы.

У ЗША існавала група «Беларускія сябры АБН». У яе кіраўніцтва ўваходзілі:

Анатоль Плескачэўскі − афіцэр Беларускай Краёвай Абароны і ад’ютант Прэзыдэнта Беларускай Цэнтральнай Рады;

Уладзімір Пеляса − сябар управы Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня;

Міхась Сенька − сакратар парафіі імя сьв. Эўфрасінні Полацкай і Беларускага Кангрэсовага Камітэту Амэрыкі;

Іван Касяк – актывіст Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы.

Апроч таго ў склад Блёку ўваходзілі наступныя арганізацыі:

  • Аб’яднаная Гетманская Арганізацыя (Украіна);
  • Арганізацыя Ўкраінскіх Нацыялістаў;
  • Балгарскі Нацыянальны Фронт;
  • Вугорскі Вызвольны Рух;
  • Грузынская Нацыянальная Арганізацыя4
  • Зьвяз Эстонскіх Змагароў за волю;
  • Казацкі Нацыянальны Вызвольны Рух4
  • Камітэт «Вольная Армэнія»;
  • Латыская Асацыяцыя за Змаганьня супраць Камунізму4
  • Летувіскі Рух Адраджэньня;
  • Нацыянальны Туркестанскі Злучаны Камітэт;
  • Славацкі Вызваленчы Камітэт;
  • Харвацкі Нацыянальны Вызвольны Рух;
  • Чэскі Нацыянальны Камітэт;
  • Чэскі Рух за Свабоду;
  • Эстонскі Вызвольны Рух.

Краіны Антыбальшавіцкага Блёку Народаў

Аднак найбольшую актыўнасьць праяўлялі ўсё ж украінскія арганізацыі.

Адным з інструмэнтаў ідэалягічнай барацьбы быў інфарматыўна-прапагандовы штомесяцовы часопіс «ABN Correspondence» («Карэспандэнцыя АБН», 1950-1996), які выходзіў на ангельскай, нямецкай, французкай, гішпанскай і іншых сусьветных мовах.

Шматгадовым рэдактарам часопісу была Слава Стэцько, жонка правадыра АУН і старшыні АБН Яраслава Стэцько, якая па сьмерці мужа ў 1986 г. была абраная на пасаду кіраўнічкі Антыбальшавіцкага Блёку Народаў.

Сваю дзейнасьць Блёк спыніў у 1996 у сувязі з выкананьнем пастаўленых мэтаў.

Зьміцер Захарэвіч

Падзяліцца:

Каментары